Праект партала
Тое-сёе
21.12.2017 / 13:35
Лядзяш, Аліўе, Бацюшка — якія ўборы на святы беларусы шукаюць для сябе і дзетак3

Яндэкс падсумаваў асноўныя навагоднія запыты беларусаў і падзяліўся топамі цікаўнасцей, якія тычацца святочных касцюмаў. Сярод традыцыйных Дзедаў Марозаў і Снягурак ёсць і вельмі нечаканыя жаданні.

Мужчыны-беларусы мараць пабыць супергероямі. Асабліва часта пытаюцца ў пошукавіка пра Чалавека-павука, Бэтмена і Чарапашак-ніндзя, а вось апрануцца ў касцюмы Супермэна і Дэдпула, якія аблягаюць фігуру, гатовыя толькі адзінкі.

Карыстальнікі таксама прыглядаюцца да касцюмаў вядомых злачынцаў накшталт Дарта Вэйдэра, Здыхліка Бессмяротнага і Дракулы.

Жаночую аўдыторыю таксама прыцягваюць не толькі станоўчыя персанажы. Пакуль адны шукаюць касцюмы Снягуркі, іншыя падбіраюць вобразы Бабы-Ягі, Мары і Снежнай каралевы.

Ілюстрацыйнае фота.

А вось поўны спіс найбольш папулярных касцюмаў для дзетак.

У хлопчыкаў гэта:

  • Снегавік
  • Пірат
  • Дзед Мароз
  • Гном
  • Кот у ботах
  • Зайчык
  • Разбойнік
  • Чарапашка-ніндзя
  • Чалавек-павук
  • Здыхлік Бессмяротны

А ў дзяўчынак такія ўборы:

  • Снягурка
  • Ялінка
  • Баба-Яга
  • Сняжынка
  • Чырвоны Капялюшык
  • Фея
  • Ліса
  • Мара (Кікімара)
  • Цыганка
  • Снежная каралева

Убраць на святы плануюць не толькі людзей, але і хатніх гадаванцаў. Беларусы шукаюць, напрыклад, «як убраць сабаку ў касцюм ваўка».

Ілюстрацыйнае фота.

А вось якія незвычайныя навагоднія касцюмы шукалі ў розных гарадах Беларусі.

У Баранавічах у Яндэкса пыталіся:

  • [Ліха аднавокае касцюм на новы год]
  • [Касцюм ледзяша на дарослага]
  • [Касцюм цара сваімі рукамі з падручных матэрыялаў]
  • [Смешны касцюм для сабакі з аўтаматам купіць]
  • [Прыгожы, нястрашны касцюм бабы ягі]

У Бабруйску пыталіся:

  • [Касцюм бацюшкі для дзіцяці сваімі рукамі]
  • [Галівудскі касцюм з мешкавіны]
  • [Касцюм жук-караед]
  • [Касцюм бандыта для хлопчыка фота]
  • [Навагодні касцюм календара сваімі рукамі]

Ілюстрацыйнае фота.

У Брэсце пыталіся:

  • [Касцюм фрыкадэлькі]
  • [Касцюм таракана для хлопчыка сваімі рукамі з кардону]
  • [Касцюм мяшка дзеду марозу]
  • [Касцюм русалкі сваімі рукамі з падручных матэрыялаў]

У Віцебску пыталіся:

  • [Касцюм багавіння для дзіцяці]
  • [Касцюм з бананаў]
  • [Навагодні касцюм моднай бабы ягі для мужчын]
  • [Купіць касцюм дэмана для дзяцей]

У Гомелі пыталіся:

  • [Карнавальны касцюм сваімі рукамі на тэму гародніна]
  • [Касцюм кактуса сваімі рукамі]
  • [Касцюм са смеццевых пакетаў сваімі рукамі]
  • [Касцюм аліўе на новы год]
  • [Зрабіць касцюм ялінкі для чалавека]

У Гродне пыталіся:

  • [Касцюм нячыстай сілы для дзяўчат]
  • [Навагодні касцюм віруса камп'ютарнага]
  • [Касцюм рыцара сваімі рукамі з падручных матэрыялаў]

У Мінску пыталіся:

  • [Касцюм атама сваімі рукамі]
  • [Касцюм жывой віяланчэлі]
  • [Касцюм снайпера на новы год]
  • [Як зрабіць касцюм самавара]

Ілюстрацыйнае фота.

 У Магілёве пыталіся:

  • [Навагодні касцюм з фіранак для дзяўчынкі 2 гадоў сваімі рукамі]
  • [Касцюм прадзюсара на новы год]
  • [Як зрабіць касцюм з адзення]
  • [Касцюм монстра з пакетаў]

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура