Праект партала
Навокал
09.01.2018 / 12:12
H&M абвінавацілі ў расізме праз дзіцячы швэдар ФОТАФАКТ22

Шведскі брэнд H&M змясціў на сваім сайце фотаздымак цемнаскурага хлопчыка, апранутага ў худзі з надпісам: «Самая крутая малпа ў джунглях». Інтэрнаўты адрэагавалі імгненна і абвінавацілі кампанію як мінімум у некарэктнасці, а як максімум — у расізме.

«Вы страцілі розум?», — звярнуўся да кампаніі ў твітары аглядальнік The New York Times Чарльз Блоў. Яго допіс рэтвітнулі ўжо шэсць тысяч чалавек.

Карыстальнікаў абурыў яшчэ і той факт, што дакладна ў такую ж мадэль худзі, але іншага колеру і з надпісам «Эксперт па выжыванні», апранулі дзіця са светлай скурай.

«Гэта прыкмета вашага неакаланіяльнага мыслення», — адрэагаваў нідэрландскі журналіст.

Кампанія ўжо выбачылася за гэтыя фотаздымкі і выдаліла іх з сайта.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура