Тое-сёе 12.01.2018 / 17:15Жанчына размазала менструальную кроў па твары, каб сказаць: не трэба яе саромецца33
Былая цырульніца, 26-гадовая Язміна Джэйд, правяла дома «святы рытуал»: размазала па твары менструальную кроў і зафіксавала гэты працэс на камеру, а пасля падзялілася фотаздымкамі і відэа ў сацсетках. Навошта?
Дзяўчына кажа, што яна, як і многія іншыя дзяўчаты, усё жыццё успрымала менструацыю як нешта сарамлівае, пра што ў грамадстве прынята маўчаць і хаваць гэта.
«Я нанесла кроў на свой твар, каб нарэшце аб’яднацца з маім целам. Гэта паглыбіла маю сувязь з ім. Я адчула любоў да сябе, якая раней мне была невядомая», — патлумачыла ў сваім інстаграме Язміна.
Шмат хто раскрытыкаваў «рытуал» і назваў дзяўчыну «пацыенткай псіхіятрычнай клінікі». Але яна кажа, што ніколі не адчувала сябе так добра, як пасля гэтага ўчынку.
«Я не заклікаю паўтараць. Я проста хачу, каб жанчыны зразумелі, што не трэба гэтага хаваць і лічыць інфармацыю пра цыклы канфідэнцыйнай. Хачу, каб гэта перастала быць табу. Кроў — гэта магія: калі б мы не кроватачылі, не было б жыцця», — падсумоўвае дзяўчына.