Штогод выданне Forbes шукае і адзначае таленавітую і перспектыўную моладзь па ўсім свеце. У 2017 годзе заўважылі і беларуску. Праваабаронца Анісія Казлюк увайшла ў спіс «Форбс 30 да 30 год» у галіне права і кіравання ў Еўропе, паведамляе Белсат.
Як распавяла Анісія, яна займаецца валанцёрствам у Праваабарончым цэнтры «Вясна» ужо болей за пяць гадоў, піша скаргі ў органы ўлады, збірае перадачы для палітзняволеных.
«Вясноўцы» Анісія Казлюк і Эдуард Ціхановіч за працай. Фота: Ірына Арахоўская.
Усяго ў рэйтынг увайшлі 300 чалавек з 34 еўрапейскіх краін. У кожнай з 10 катэгорый, прысвечаных розных абласцях — «Тэхналогіі», «Фінансы», «Забавы», «Права і палітыка», «Навука і ахова здароўя», «Сацыяльнае прадпрымальніцтва» і іншых, прадстаўленыя па 30 чалавек.
Belsat.eu