Праект партала
Навокал
24.01.2018 / 22:01
Доктару зборнай ЗША па гімнастыцы далі 175 гадоў за гвалт над дзецьмі15

Былы доктар жаночай зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы Лары Насар прысуджаны да турэмнага зняволення на тэрмін ад 40 да 175 гадоў [гэта значыць, што ён можа прасіць пра памілаванне не раней, чым праз 40 год] за сэксуальны гвалт у дачыненні да спартовак.

Фота AP.

Суддзя Розмары Акіліна сказала, што дзеянні Насара «агідныя» і «не маюць ніякага дачынення да спартыўнай медыцыны». «Вы не вартыя таго, каб выйсці за дзверы турмы, — заявіла яна. — Я толькі што падпісала вам смяротны прысуд».

Усё пачалося з таго, што чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года, амерыканская гімнастка Джордзін Уібер абвінаваціла былога доктара нацыянальнай каманды ЗША Лары Насара ў сэксуальных дамаганнях.

Працэс тычыўся злачынстваў у адносінах да сямі пацярпелых, аднак у судзе выступілі 156 жанчын і сваякоў жанчын, якія абвінавацілі Насара ў гвалце.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура