Праект партала
Тое-сёе
29.01.2018 / 23:36
Памерла бабуля-рэкардсменка, у якой было больш за 150 унукаў і праўнукаў3

У Вялікабрытаніі памерла бабуля-рэкардсменка, у якой было больш за 150 унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў, паведамляе Daily Mail.

Маргарэт Ховарт пайшла з жыцця ва ўзросце 98 гадоў у бальніцы ў асяроддзі дзевяці жывых дзяцей ва ўзросце ад 50 да 70 гадоў. Жанчына да сваёй смерці абыходзілася без дапамогі шматлікіх нашчадкаў.

Унучка Ховарт Аманда Мікін прызналася, што нябожчыца любіла, калі сям'я збіралася разам. «Яна звязала што-небудзь для кожнага дзіцяці, які нарадзіўся ў сям'і. Усе дзяўчынкі так і ліплі да яе, але варта было пачацца футбольнаму матчу, яна бегла да хлопцаў», — успамінае яна.

31 студзеня адбудзецца пахаванне Ховарт, куды збяруцца ўсе сваякі жанчыны: 45 унукаў, 84 праўнукі і 25 прапраўнукаў. У яе было 12 дзяцей, аднак адно з іх памерла ў раннім узросце.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура