Праект партала
Густ
30.01.2018 / 14:33
Беларускі брэнд выпусціў калекцыю адзення для эліты і хатніх хлопчыкаў 17

Мінскі стрыт-фэшн брэнд ELPNK DZGN (Electropunk Design) прадставіў новую калекцыю адзення «Metal Underground 2018» для ўсіх, хто ўлюбёны ў начное жыццё і электронную музыку.

Брэнд вядомы тым, што робіць адзенне для электронных музыкаў накшталт Pixelord ці Mustelide. Але ёсць у іх рэчы і для паўсядзённага, не сцэнічнага вобразу.

Напрыклад, у новай калекцыі ёсць асобны блок з базавым адзеннем: шкарпэткі, джынсы, спартыўныя нагавіцы, плашчы і бомберы. Прадстаўленая таксама лімітаваная серыя швэдраў ручной вязкі «Homeboys» і элітныя рэчы з вялікай колькасцю скуры і футра. «Нам хацелася раскрыць брэнд з розных бакоў», — тлумачаць дызайнеры.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура