Праект партала
Навокал
27.02.2018 / 11:44
Беларускамоўныя бацькі самі зладзілі свята роднай мовы ў Мінску для сваіх дзетак ФОТЫ12

Нягледзячы на моцны мароз, дзеткі ў суправаджэнні мамаў, татаў, бабуль і дзядуль прыйшлі на сямейнае свята роднай мовы, што супольнасць беларускамоўных бацькоў «Дзеткі-кветкі» арганізавала ў сталічнай кавярні «Грай». 

Інтэрактыўная казка тэатра «Завітушка», у якой удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі, захапіла ўсіх. Гледачы прыйшлі на свята ў касцюмах лясных жыхароў і патрапілі ў самую сапраўдную лясную школку, дзе была строгая дырэктарка і настаўнікі: авечка, вавёрка і воўк. 

Дзяцей чакалі чатыры школьныя ўрокі: астраномія, геаграфія, фізічнае выхаванне і, канечне ж, родная мова. Разам з акцёрамі маленькія гледачы рабілі аплікацыі з каляровага пяску і ляпілі зорнае неба.

Былі і конкурсы для бацькоў, якія, дарэчы, вельмі хвалілі свята, бо яно было сапраўды добра арганізавана: усім хапала месца, матэрыялаў, не было затрымак і паўз у прадстаўленні.

У суполцы «Дзеткі-кветкі» больш за 300 беларускамоўных бацькоў, якія дзеляцца адно з адным карыснай інфармацыяй, падказваюць добрую літаратуру на роднай мове, ладзяць розныя імпрэзы для сваіх дзяцей.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура