Праект партала
Навокал
02.03.2018 / 22:43
Кінакампанія братоў Вайнштэйнаў прададзеная за паўмільярда даляраў. Цяпер яе ўзначаляць жанчыны11

Кінакампанія The Weinstein Co., заснаваная братамі Бобам і Харві Вайнштэйнамі, прададзеная за паўмільярда даляраў. Пра гэта паведамляе New York Post.

Новымі ўласнікамі кампаніі сталі мільярдэр Рон Берклі і былая кіраўніца ўпраўлення ЗША па справах малога бізнэсу Марыя Кантрэрас-Світ. Па ўмовах здзелкі, Берклі і Кантрэрас-Світ возьмуць на сябе доўг The Weinstein Co. у памеры 225 мільёнаў даляраў і інвестуюць у кампанію каля 275 мільёнаў даляраў.

«Гэтая здзелка прадугледжвае кампенсацыі ахвярам [дамаганняў] і [далейшую] абарону нашых супрацоўнікаў. <…> Мы лічым яе пазітыўным вынікам ва ўмовах неймаверна складаных абставін», — гаворыцца ў заяве савета дырэктараў The Weinstein Co.

Па словах новых уласнікаў, яны плануюць «стварыць новую кампанію з новым бачаннем», якая будзе дэманстраваць «лепшыя практыкі карпаратыўнага кіравання і празрыстасці». Мяркуецца, што большасць кіруючых пасад зоймуць жанчыны, а ў дадатак да існуючай страхоўкі для супрацоўнікаў будзе створаны кампенсацыйны фонд.

Увосень 2017 года дзясяткі актрыс абвінавацілі Харві Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганнях і гвалце. Праз скандал Вайнштэйн быў звольнены з уласнай кінакампаніі. Пазней The Weinstein Co. была выстаўленая на продаж.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура