З пярсцёнкамі досыць часта здараюцца розныя прыгоды: іх лёгка згубіць ці забыцца дзесьці ў прыбіральні на ракавіне.
Відаць, кіруючыся жаданнем пазбегнуць такіх непрыемных страт, маладыя пары падхапілі альтэрнатыву звычайным пярсцёнкам — пірсінг на безыменным пальцы.
Калі вам таксама падабаецца такая мода, памятайце, што пірсінг варта рабіць толькі ў правераных салонах з ліцэнзіяй. Перад самым вяселлем так лепш не эксперыментаваць: у некаторых людзей на зажыўленне прабітай скуры можа сысці некалькі месяцаў.
Ну, і у выпадку разводу пазбавіцца такога пярсцёнка будзе ў разы складаней.
Nina.nn.by