Праект партала
Навокал
06.04.2018 / 11:46
Колькі каштуюць новабудоўлі за межамі Мінска8

З пачатку 2018 назіраецца ажыятаж на рынку нерухомасці Мінска. Пад офісамі некаторых забудоўшчыкаў стаяць чэргі з ахвотных купіць новабудоўлю. Колькасць зарэгістраваных здзелак куплі-продажу павялічылася ў лютым у параўнанні са студзенем на 16%, а цэны на новабудоўлі растуць кожны месяц на 1,5%. Можна сказаць, што гэта самы выніковы пачатак года за апошняе дзесяцігоддзе.

Чакаецца, што да лета цэны на рэгіянальных рынках таксама не застануцца на ранейшым узроўні. Таму варта паспяшацца гэтай вясной з набыццём новай кватэры ў найпрыгажэйшых абласных і раённых гарадах Беларусі.

1. Цагляны дом у Магілёве на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і Пушкінскага праспекта

ТАА «Юрбудмаш» («Юрстроймаш») заключае дагаворы на куплю кватэр у 10-павярховым цагляным доме ў Магілёве на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Пушкінскага, які яшчэ будуецца.

Недалёка ад дома знаходзіцца адзін з самых наведвальных у горадзе ГЦ «Прэстан» і іншыя крамы і аб'екты інфраструктуры на першых паверхах жылых дамоў. У крокавай даступнасці — ліцэй, школа, садок, аб'екты грамадскага харчавання, кінатэатр.

Жылыя памяшканні маюць прасторныя камфартабельныя лоджыі і высокія столі. Першыя паверхі будуць будуць выкарыстоўвацца як камерцыйныя плошчы. Падрабязней — у артыкуле пра дом.

Засталіся 1-пакаёвыя кватэры агульнай плошчай 50 кв. м, 46 кв. м!

Кошт квадратнага метра — 1220 рублёў.

Апошняя 3-пакаёвая кватэра 97 кв.м (на 2 паверсе), цана —1150 рублёў за метр.

Больш падрабязна аб аб'екце можна даведацца ў Магілёве па тэлефонах: +375 (29) 345-12-13, +375 (29) 396-00-73, +375 (44) 750-74-59.

Прадавец: ТАА «Юрбудмаш»

2. Жылы комплекс «Вясёлкавы», горад Дзяржынск — больш за 200 задаволеных сем'яў жыхароў-навасёлаў!

Перавагі ЖК «Вясёлкавага»:

- кватэры па даступнай цане — за ўсё ад 1300 руб. за кв. м;
- растэрміноўка 0% да 2021 (без даведак і даручальнікаў);
- крэдыт ад 390 рублёў у месяц (сярэдні плацёж);
- магчымая аплата чэкамі «Жыллё»;
- багаты выбар сучасных планіровак;
- кватэры з базавым аздабленнем;
- выдатнае месцазнаходжанне і інфраструктура (усё ў крокавай даступнасці);
- 20 хвілін да метро «Малінаўка».

Даведацца падрабязнасці: +375 (44) 782-20-32

Прадавец: ТДА «СБФ-плюс»

3. Дом «На Пушкіна» ў Мазыры

11-павярховы цагляны жылы дом бізнэс-класа «На Пушкіна» будзе здадзены ў канцы 2018 года. Перавагі для жыхароў:

• Падземны ацеплены паркінг з ліфтам;
• Свабодная планіроўка, вышыня столяў — 2,8 м;
• Панарамнае шкленне (вокны з падлогі да столі);
• Пентхаўсы на 10 паверсе;
• Палепшаная шумаізаляцыя;
• Зачыненая дваровая тэрыторыя;
• Прадуктовая крама ў жылым доме;
• Фасад — вентыляваны керамаграніт;
• Размяшчэнне ў ціхім цэнтры Мазыра (4 хвіліны пешшу да плошчы Леніна);
• Від на раку Прыпяць адкрываецца ўжо з 4 паверха;
• У крокавай даступнасці дзіцячы сад і сярэдняя школа.

 Дом «На Пушкіна» — гэта тое месца, дзе вам захочацца жыць.

Прадавец: ТАА «Тэтра-Стыль», +375 (29) 317-44-44

4. Жылы дом па вуліцы Багданчука ў Брэсце

ААТ «Група кампаній «Палессежылбуд» вядзе будаўніцтва 18-павярховага каркасна-маналітнага жылога дома па вул. Багданчука ў Брэсце.

У наяўнасці кватэры: аднапакаёвыя, двухпакаёвыя, трохпакаёвыя.

Тэрміны будаўніцтва: пачатак — снежань 2017 года, заканчэнне — студзень 2019 года.

Першапачатковы ўзнос — 30% ад кошту кватэры, астатнія плацяжы — штомесяц роўнымі долямі да снежня 2018 года ўключна.

Кошт кватэр — ад 1299 руб. 99 кап. за кв. м.

Прадавец: ААТ «Група кампаній «Палессежылбуд», +375 (162) 57-11-57, г. Брэст, вул. Кіжаватава 60, каб. 12.

5. Жылы дом на Суворава ў Брэсце

10-павярховы буйнапанэльны 3-пад'ездны жылы дом па вул. Суворава 116А ў Брэсце.

Кошт 1 кв. м. — ад 1085 рублёў. Жыллёвыя аблігацыі.

Развітая інфраструктура. Побач дзіцячыя сады, школы, гіпермаркет, спартыўныя пляцоўкі. Добрае транспартнае злучэнне.

Пачатак будаўніцтва — снежань 2017 года. Канец — 3 квартал 2018 года.

У наяўнасці: 1-пакаёвыя 44,69 кв. м. і 2-пакаёвыя 65,52 кв. м.

Прадавец: ТАА «Будаўнiчы рай», +375 (162) 48-42-44, +375 (33) 399-12-12

6. Жылы дом на паўднёвым захадзе Брэста

Шматпавярховы жылы дом размешчаны ў паўднёва-заходнім мікрараёне Брэста.

Развітая інфраструктура, добрае транспартнае злучэнне, у крокавай даступнасці дзіцячыя сады, новая школа, рынкі, гіпермаркет «Еўраопт», будаўнічыя крамы «ОМА» і «Мацярык». Дом каркасна-маналітны, сцены — блокі ячэістага бетону, абліцоўка — цэгла.

У наяўнасці 1-пакаёвыя, 2-пакаёвыя, 3-пакаёвыя кватэры.

Кошт 1 кв. метра складае 1 217 рублёў.

У цокальным паверсе дома размешчаны гараж-стаянка адкрытага тыпу.

Увод дома ў эксплуатацыю — снежань 2018 г.

Прадавец: ТАА «Продзі» (аддзел продажаў), +375 (29) 849-75-75, +375 (162) 58-89-26, +375 (162) 55-31-01, [email protected]

7. Новабудоўля на Парыжскай Камуне ў Гомелі

ААТ «10 УНР» прадае гатовыя кватэры ў каркасна-блокавай 10-павярховай новабудоўлі на вул. Парыжскай Камуны, 25 у Гомелі.

Дом здадзены. Дакументы на кватэры атрыманы. Чысты продаж!

Кватэры пабудаваныя са свабоднай планіроўкай для ажыццяўлення ўсіх дызайнерскіх ідэй будучых уладальнікаў.

Кошт квадратнага метра: ад 1 205 да 1 763 рублёў.

Прадавец: ААТ «10 Упраўленне начальніка работ», +375 (17) 266-09-61, +375 (17) 266-57-00, +375 (29) 678-90-93

8. Дом на Лазарэнкі ў Магілёве

Прадаюцца кватэры ў шматкватэрным, трохпавярховым цагляным доме падвышанай камфортнасці, які будуецца на вуліцы Лазарэнкі, 59 у Магілёве.

Свая дваровая тэрыторыя, дзіцячая пляцоўка, стаянка, высокія столі, металічныя дзверы, відэаназіранне і шмат іншае.

Разнастайнасць планіровак! Растэрміноўка! Тэрмін будаўніцтва — снежань 2018 года.

1-пакаёвая — ад 44 кв. м да 47 кв. м; 2-пакаёвая — ад 47 кв. м да 65 кв. м; 3-пакаёвая — ад 55 кв. м да 69 кв. м.

Кватэры здаюцца з поўным аздабленнем: на падлогах ламінат/лінолеум; сцены выраўнены, атынкаваны, абклееныя / афарбаваныя, у с/в плітка на падлозе і на сценах; сантэхніка, столі адшпатляваны і пафарбаваны; вокны ПВХ (3-камерныя шклопакеты), уваходныя металічныя дзверы, умывальнік, індывідуальныя лічыльнікі на халодную/гарачую ваду, оптавалакно, вышыня столяў — 2,70 м.

Кошт кв. м з аздабленнем — 1 175 рублёў. Пачаўся папярэдні запіс.

Прадавец: ТАА «Магілёўбудінвест», +375 (44) 599-99-91, +375 (222) 77-04-77

9. Дом на Крынічнай у Маладзечне

У мікрараёне №6 на вул. Крынічнай долевым спосабам вядзецца будаўніцтва трэцяга жылога дома №8А па генплане. Заказчыкам выступае ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова»», генпадрадчыкам — СУП «ЧысцьБау» (даччыная кампанія «Забудовы»).

9-павярховы аднасекцыйны дом на 54 кватэры:

• аднапакаёвыя кватэры (усяго 18) з плошчай 43,8—44,3 кв. м
• двухпакаёвыя (28) — 60,3-63,1 кв. м
• трохпакаёвыя кватэры — 76,5—76,9 кв. м

Побач крама «Алмі», 14-я школа, ГЦ «Модуль». Дом плануецца да здачы ў сакавіку 2018 года. Кошт квадратнага метра — ад 1292 да 1361 рублёў.

Прадавец: Будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «ЧысцьБау», +375 (176) 70-25-86, +375 (176) 70-25-87

Сачыце за сітуацыяй на рынку новабудоўляў і другаснага жылля ў аналітычных аглядах партала Realt.by.

Цэны на кватэры ў прадстаўленых новабудоўлях актуальныя на момант публікацыі матэрыялу.

УНП 191179355
ТАА «РыэлтБай»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура