Праект партала
Тое-сёе
03.04.2018 / 21:00
Полька год не галіла цела, а цяпер паказала вынік эксперыменту ФОТЫ46

Твітар абмяркоўвае здымкі 28-гадовай жыхаркі польскага горада Гдыня Соні Цытроўскай, якая год таму перастала галіцца.

Яшчэ ў падлеткавым узросце Соня зразумела, што прынятыя «стандарты прыгажосці» робяць жанчын няўпэўненымі ў сабе. Грамадства цісне на дзяўчат і навязвае ім, што яны ўвесь час павінны галіцца, каб быць «гладкімі».

Соня, дарэчы, ужо тры гады як замужам.

«Спачатку мой муж быў у шоку. Ён ведаў мяне 8 гадоў, і я заўсёды выдаляла валасы з усяго цела. Я шмат размаўляла з ім і тлумачыла, як гэта важна для мяне. У выніку ён прыняў мяне і падтрымаў», — кажа дзяўчына.

Эксперымент Соні ўхвалілі многія жанчыны. «Я вырашыла не галіцца, таму што лічу сябе прыгожай, і мне так камфортна, — адзначае дзяўчына. — Я атрымліваю шмат паведамленняў ад жанчын, якія знаходзяцца ў падобнай сітуацыі. Я заўсёды падтрымліваю іх».

Соня хоча сваім прыкладам паказаць, што «валасы на целе — гэта нармальна і нават прыгожа».

Вы згодныя з Соняй?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура