На Беларускім тыдні моды адбыўся адзін з самых чаканых паказаў сезону «Мама ОМ», мадэлямі для якога дызайнер Каця Цікота абрала вядомых беларускіх мам, а таксама зорак, якія толькі чакаюць дзіця.
Адметнасць калекцыі — у магчымасці адзення трансфармавацца разам з целам жанчыны, пакуль яно праходзіць усе ступені мацярынства.
Сродкі ад продажу квіткоў на гэты паказ пайшлі на дабрачыннасць — пашыў «гнёздаў» для неданошаных дзяцей сацыяльна-дабрачыннай установай «Бэйбі Сторы».
У калекцыі можна пабачыць як паўсядзённае адзенне, так і вечаровыя сукенкі. І нават варыяцыі вясельных строяў:
Вольга Рыбакіна.
Арганізатарка вяселляў Вікторыя Лапкоўская.
Тэлевядучая Вольга Аверкава-Ліцвінава.
Спявачка і тэлевядучая Ніна Багданава.
Вольга Жадзеева, заснавальніца сайта пра моду «Прэт-а-партал».
Ксенія Жук, вакалістка «Наві Бэнд».
Дызайнерка Каця Цікота і Ксенія Жук.
Мадэлі пасля паказу.
Воля Афіцэрава