Праект партала
Навокал
19.04.2018 / 15:58
У Брытаніі дзяўчыну асудзілі на сем гадоў за хатні гвалт з бойфрэнда42

На здымках пара выглядала шчаслівай

22-гадовая брытанка Джордан Уорт прысуджаная да 7,5 года турмы па справе аб хатнім гвалце і «прымусовым кантролі». Гэта першы ў гісторыі краіны прысуд па такім артыкуле ў дачыненні да жанчыны, піша Бі-бі-сі.

Уорт абвінавачваецца ў тым, што цягам некалькіх гадоў здзекавалася са свайго маладога чалавека, 22-гадовага Алекса Скіла, які да таго ж пакутуе на гідрацэфалію (вадзянка галаўнога мозгу).

У інтэрв'ю брытанскім СМІ Скіл распавёў, што яго дзяўчына на працягу амаль чатырох гадоў прыносіла яму не толькі маральныя, але і фізічныя пакуты, у выніку чаго ён апынуўся на валасок ад смерці.

Малады чалавек кажа, што яго сваякі ведалі, што Джордан аказвае на яго маральны ціск, аднак не падазравалі аб фізічным гвалце.

«Яна біла мяне і аблівала кіпенем, раніла мне рукі, сцвярджаючы, што я размаўляў са сваёй сям'ёй, хоць я гэтага не рабіў», — распавядае Алекс.

Фізічны гвалт з боку дзяўчыны пачаўся з простых штуршкоў, аднак паступова прыняў пагрозлівыя маштабы, прызнаецца пацярпелы.

«Я памятаю, як аднойчы яна ўдарыла мяне па галаве штэкерам для ноўтбука, у мяне пачалося кровацячэнне, я сказаў: «Калі ласка, дапамажы мне». Я нахіліў галаву, кроў працягвала ісці. Яна пайшла ўверх па лесвіцы, я зноў папрасіў: «Калі ласка, дапамажы мне», а яна сказала: «Ідзі і памры!» - кажа Алекс.

Малады чалавек падумаў, што горш быць ужо не можа, аднак пасля гэтага дзяўчына прыдумала новы від пакут: яна стала паліваць яго кіпенем, калі ён спаў.

«Мяне будзіў боль ад кіпеню на маёй скуры. Часам я прачынаўся пасярод ночы, калі гэта здаралася», - распавядае Скіл.

Алекс моцна страціў у вазе, яго цела пакрылася ранамі, аднак ён не адважваўся распавесці камусьці пра тое, што адбываецца ў яго дома. Джордан, у сваю чаргу, забараняла яму наведваць дактароў.

Гвалт спыніўся толькі пасля таго, як у чэрвені мінулага года суседзі Алекса і Джордан выклікалі паліцыю, спалохаўшыся гучных крыкаў, якія даносіліся з іх дома.

Медыкі дыягнаставалі ў маладога чалавека траўмы на руцэ і апёкі другой і трэцяй ступені.

Пасля гэтага Скіл пераехаў да сваіх бацькоў у Бедфардзе. Паводле яго слоў, да таго моманту ён схуднеў амаль на 18 кг і важыў каля 44 кг. Ён баяўся, што яго раны маглі запаліцца, і гэта магло прывесці да ампутацыі.

У ходзе працэсу, які праходзіць у Каралеўскім судзе Лутана, суддзя заявіў, што Уорт прызналася, што ўжывала фізічны гвалт у адносінах да свайго былога бойфрэнда, у тым ліку з выкарыстаннем нажа і кіпеню.

Згодна з рашэннем суда, дзяўчыне забаранілі кантактаваць з Алексам пажыццёва.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура