Праект партала
Навокал
06.05.2018 / 11:38
Прынц Уільям і Кейт апублікавалі дамашнія ФОТА сваіх дзяцей5

Герцаг і герцагіня Кембрыджскія апублікавалі першыя дамашнія здымкі нованароджанага прынца Луі, на адным з якіх яго цалуе старэйшая сястра прынцэса Шарлота, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Фота зроблена 2 мая — у трэці дзень народзінаў Шарлоты.

На другім фота, зробленым 26 красавіка, прынцу Луі ўсяго тры дні. 

Прынц Джордж, якому ў ліпені споўніцца пяць гадоў, на гэты раз на фота не трапіў.

Аўтарка двух здымкаў — сама Кейт, герцагіня Кембрыджская. 

Прэс-служба Кенсінгтанскага палаца паведаміла, што прынц Уільям і Кэтрын былі рады падзяліцца гэтымі дзіцячымі фота.

«Іх каралеўскія высокасці хочуць падзякаваць простым жыхарам за атрыманыя цёплыя пажаданні пасля нараджэння прынца Луі і да дня нараджэння прынцэсы Шарлоты», — гаворыцца ў паведамленні.

Прынц Луі з'явіўся на свет 23 красавіка ў лонданскай лякарні Сэнт-Мэры ў Падынгтане. Гэта трэцяе дзіця герцага і герцагіні Кембрыджскіх.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура