Праект партала
Навокал
15.05.2018 / 14:01
У Гомелi пройдзе маштабны форум для будучых і сённяшніх бацькоў. Абмяркуюць усё: ад вакцын да праблем выхавання1

19 мая Гомель стане чацвёртым абласным цэнтрам Беларусі, дзе пройдзе рэспубліканскі кангрэс «Мама Pro». Арганізатары абяцаюць падзяліцца інфармацыяй пра прышчэпкі, летні лагер адпачынку для дзяцей і цяжарных жанчын і адказаць на ўсе іншыя пытанні гасцей. 

Асобная ўвага будзе нададзена тэме прышчэпак, не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых (напрыклад, пры планаванні цяжарнасці).

— Прывіваць дзяцей ці не — з гэтай нагоды сёння разгараецца шмат спрэчак, — распавядае ўдзельнік кангрэса, адзін з лекараў-педыятраў Зміцер Часноў. — Прышчэпкі неабходна рабіць усім дзецям абавязкова, напрыклад, як паказала практыка апошніх месяцаў, на адзёр захварэлі менавіта непрышчэпленыя дзеці. Дзякуючы захаванню нацыянальнага календара прышчэпак у Беларусі, атрымалася справіцца p многімі грознымі захворваннямі, напрыклад, з дыфтэрыяй.

На кангрэсе бацькі таксама змогуць даведацца пра сучасныя метады абязбольвання падчас родаў, тактыку дзеянняў у экстранных сітуацыях, пра гігіену дзіцяці з малога ўзросту, прынцыпы правільнага харчавання і многае іншае. Мамы і таты ў фармаце адкрытага мікрафона змогуць задаць экспертам любыя хвалюючыя пытанні.

Удзел у кангрэсе цалкам бясплатны, але абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. Чакаецца да чатырохсот актыўных мам і тат. Сама падзея пройдзе ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. Мерапрыемства пачнецца ў 10.00 і скончыцца ў 18.30. Важна прайсці анлайн-рэгістрацыю на сайце альбо па тэлефоне +375297604451.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура