Праект партала
Навокал
16.05.2018 / 19:59
Напярэдадні ЧС-2018 Аргенціна выпусціла парады па спакушэнні рускіх дзяўчат15

Асацыяцую футбола Аргенціны (АФА) раскрытыкавалі за ўключэнне раздзела пра тое, «як спадабацца дзяўчыне з Расіі» ў памятку для журналістаў, якія адпраўляюцца на чэмпіянат свету па футболе ў Расію.

У памятцы супрацоўнікам СМІ рэкамендуецца «выглядаць чыста, пахнуць прыемна і быць добра апранутым», каб зрабіць уражанне на расійскіх дзяўчат.

Чытачоў памяткі таксама заклікаюць ставіцца да дзяўчат як «да тых, якія ведаюць свой кошт».

Такія парады выклікалі абурэнне ў сацыяльных сетках, і АФА ўжо паспела іх выдаліць.

У расійскім сегменце інтэрнэту парады таксама выклікалі бурную рэакцыю. У каментарах да навіны на сайце Sports.ru карыстальнікі пісалі: «У сэнсе, мыцца трэба было? Ну, усё. Цяпер будзе шанцаваць».

Альбо: «Спачатку на чэмпіянаце **** нашу зборную, затым нашых жанчын. Гэты чэмпіянат дакладна свята для расіян?»

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто палічыў, што гэты збор правіл «падыдзе для спакушэння дзяўчат любой нацыянальнасці».

Па словах Катулы, пасля чыноўнікі прыпынілі заняткі, забралі ў слухачоў памяткі і вярнулі ўжо без старонак, якія выклікалі абурэнне карыстальнікаў.

Выдалены раздзел складаўся з васьмі пунктаў, і пра флірт з расіянкамі ў ёй гаварылася без хітрыкаў.

Раздзел пачынаўся так: «Расійскія жанчыны прыгожыя, а таму многія мужчыны проста жадаюць з імі пераспаць».

«Можа быць яны (расійскія жанчыны) таксама гэтага хочуць, але нельга забываць, што яны таксама асобы, якім хочацца адчуваць сябе важнымі і асаблівымі. Не задавайце дурных пытанняў пра сэкс. Для расіян сэкс - гэта нешта вельмі асабістае, пра што не прынята казаць публічна».

Памятка таксама заклікала мужчын пачынаць рыхтавацца загадзя: «Расійскія жанчыны любяць мужчын, якія праяўляюць ініцыятыву, і калі вы не вельмі ўпэўненыя ў сабе, тады вам трэба пачаць практыкавацца ў размовах з жанчынамі».

Девушки

Тых мужчын, якія ўсё яшчэ сумняваліся, аўтары дакумента вырашылі падбадзёрыць: «Памятаеце, што многія [расійскія жанчыны] амаль нічога не ведаюць пра вашу краіну, вы для іх новыя і незвычайныя. У гэтым ваша перавага перад расійскімі мужчынамі».

Нарэшце, дакумент заклікаў мужчын быць пераборлівымі і засяродзіцца на тых расійскіх жанчынах, якім яны могуць спадабацца.

BBC

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура