Праект партала
Тое-сёе
24.05.2018 / 14:00
Святлана Лабада нарадзіла дачку лідару Rammstein26

Украінская спявачка Святлана Лабада нарадзіла дзіця лідару Rammstein Тылю Ліндэману. Пра гэта паведаміла выданне Starhit са спасылкай на сваякоў зоркі.

Дзяўчынка вагой тры кілаграмы і ростам 48 сантыметраў з'явілася на свет у адной з найлепшых клінік Лос-Анджэлеса Седар Сінай, дзе нараджалі іншыя знакамітасці, сярод якіх Мадонна і Кім Кардаш'ян. Роды прайшлі без ускладненняў: маці і яе дзіця пачуваюцца добра.

Лабада не прызнавалася ў рамане з Ліндэманам, аднак паведамляецца, што за месяц да нараджэння дачкі яна з'явілася на музычным фестывалі Coachella ў майцы з сімволікай Rammstein.

Спявачка пазнаёмілася з салістам Rammstein у ліпені мінулага года на музычным фестывалі «Спёка» у Баку. Сама Лабада адмаўляе блізкую сувязь з 55-гадовым нямецкім музыкам, у якога ёсць дзве дарослыя дачкі.

Гэта другое дзіця Святланы Лабады, у яе ўжо ёсць сямігадовая дачка Ева, народжаная ад харэографа Андрэя Цара.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура