Праект партала
Навокал
04.06.2018 / 13:43
За тры зробленыя фота на вуліцах Мінска ЛГБТ-актывістку будуць тройчы судзіць у розных судах32

Міністэрства ўнутраных спраў абурылася вясёлкавым сцягам на брытанскім пасольстве і апублікавала артыкул, у якім барацьбу ЛГБТ-супольнасці за свае правы назвалі падробкай. У сваю чаргу, той артыкул абурыў актывістку Віку Біран, якая выйшла з плакатам «Самі вы падробка» і сфатаграфавалася з ім каля Дома ўрада ды будынкаў КДБ і МУС.

У выніку дзяўчыну выклікалі ў Маскоўскі РУУС і склалі пратакол: маўляў, незаконнае мерапрыемства, адзіночны пікет.

А пазней высветлілася, што на Біран хочуць скласці пратаколы яшчэ і Цэнтральны, і Ленінскі РУУСы — бо ўсе тры кропкі, на якіх фатаграфавалася актывістка, тэрытарыяльна адносяцца да розных раёнаў горада.

nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура