Праект партала
Навокал
05.07.2018 / 13:22
Назвалі самыя небяспечныя для жанчын краіны свету7

Самы высокі ўзровень небяспекі зафіксавалі ў Індыі: там нярэдкія выпадкі аблівання кіслатой, існуе практыка аперацый на жаночых палавых органах, дзіцячыя шлюбы і фізічны гвалт.

Фота: fairobserver.com.

Даследаванне з такімі звесткамі апублікаваў фонд The Thomson Reuters. У апытанні, прысвечаным прыгнёту жанчын у розных краінах свету, узялі ўдзел 550 экспертаў па правах жанчын, якія ацэньвалі ўклад краін у вырашэнне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй.

Пасля Індыі ў спісе варожых краін пералічваюцца Афганістан, Сірыя, Самалі, Саудаўская Аравія, Пакістан, Конга, Емен, Нігерыя і ЗША. Цікава, што ЗША сталі адзінай заходняй краінай у гэтым спісе. Гэта звязана з рухам MeToo, які з'явіўся ў 2017 годзе і прадэманстраваў высокі ўзровень гвалту ў кінаіндустрыі.

Раней самым небяспечным для жанчын мегаполісам прызнавалі Каір.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура