Праект партала
Густ
22.07.2018 / 10:23
Фільм беларускай рэжысёркі «Хрусталь» атрымаў гран-пры Адэскага кінафестывалю8

Гран-пры Адэскага кінафестывалю атрымаў фільм беларускага рэжысёра Дар'і Жук «Хрусталь». Пераможцу ў гэтай катэгорыі вызначылі гледачы кінафестывалю. Рэжысёр фільма атрымала статуэтку і прыз у 10 тысяч еўра.

Изображение: oiff.com.ua

Фота: oiff.com.ua.

«Я вельмі доўга ішла да гэтай узнагароды і імкнулася да яе. Гэта мой першы прыз. Для мяне гэта велізарны падарунак усёй нашай камандзе і сапраўдны прарыў для нашай маленькай краіны, якая знаходзіцца побач», — сказала Дар'я Жук.

Дар’я Жук нарадзілася ў Мінску, вучылася і жыве ў ЗША. Скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO, зняла некалькі кароткаметражных фільмаў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура