Праект партала
Стасункі
09.08.2018 / 16:05
Вільня пачала сябе рэкламаваць як «еўрапейскі пункт G». Касцёл крытыкуе32

У чацвер стартавала рэкламная анлайн-кампанія Вільні, якая яшчэ да афіцыйнага старту нарабіла нямала розгаласу — яна прэзентуе горад як «еўрапейскі пункт G».

Як паведамляе Delfi, асноўная ідэя рэкламы Go Vilnius заключаецца ў тым, што Вільня — гэта нязведаны скарб, знайсці які — адна асалода.

У рэкламе на англійскай мове гаворыцца: «Вільня — гэта пункт G Еўропы. Ніхто не ведае, дзе ён, але калі яго знаходзяць, гэта ўражвае». На рэкламных плакатах намаляваная дзяўчына, якая сціскае прасціну-карту ў месцы, дзе пазначаная Вільня.

У межах кампаніі створаны сайт, які прапануе прайсці тэст: у адказ на некалькі пытанняў прапанавана карта славутых мясцінаў Вільні, адаптаваную для кожнага наведніка.

Акрамя таго, распрацаваны шэраг відэаролікаў, на якіх людзі атрымліваюць асалоду ад Вільні.

Раней урад прасіў Віленскую мэрыю адкласці пачатак рэкламнай кампаніі да завяршэння візіту Папы Францыска, які адбудзецца ў верасні.

Літоўская каталіцкая царква крытыкавала рэкламу, сцвярджаючы, што яна умацоўвае імідж горада сэкс-турызму.

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс заявіў, што маркетолагі выбралі «дзіўны метад рэкламы», аднак нормаў маралі не перайшлі.

Рэкламнае агенцтва Go Vilnius сцвярджае, што выкарыстоўваючы гульню слоў і метафары, прэзентуе сталіцу Літвы як горад, што прыносіць задавальненне, а рэклама не вульгарная.

Яшчэ да афіцыйнага пачатку рэкламнай кампаніі ёй было прысвечана 900 публікацый у замежнай прэсе, заявіла дырэктар агенцтва Go Vilnius Інга Раманоўскене.

Вільню рэкамендавалі наведаць The New York Times, галоўныя брытанскія навінныя парталы The Guardian і The Independent, французскія, нямецкія і фінскія СМІ.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура