Праект партала
Тонус
14.08.2018 / 23:29
Мінздароўя вызначыла, каго пусцяць у радзільныя дамы

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла Рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў бацькамі і блізкімі сваякамі.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што дакумент распрацаваны паводле рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Наведванне маці і дзіцяці магчымае пры іх здавальняючым стане з дазволу лекара. Мяркуецца, што маладая мама самастойна вызначыць тых, хто зможа наведваць яе і дзіця.

У радзільню змогуць прайсці наведвальнікі, якія не маюць прыкмет інфекцыйных захворванняў, прыкмет алкагольнага ап'янення. У перыяд увядзення ў арганізацыі аховы здароўя санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў наведванні будуць дазволены ў масках, шапачках, халатах, бахілах.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура