Праект партала
Навокал
31.08.2018 / 08:09
Жэрара Дэпард'ё абвінавацілі ў згвалтаванні14

Дэпард'ё двойчы прыязджаў у Беларусь

Пракуратура Парыжа пачала папярэдняе расследаванне абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях і згвалтаванні супраць французскага акцёра Жэрара Дэпард'ё.

Абвінавачванні былі выстаўленыя ў панядзелак 22-гадовай французскай актрысай, імя якой не паведамляецца, аднак вядома пра іх стала толькі цяпер.

Сам Дэпард'ё ўсе абвінавачваньні абвяргае, паведаміў ягоны адвакат агенцтву Франс прэс.

«Жэрар Дэпард'ё узрушаны. Гэта абвінавачванне супярэчыць таму, хто ён ёсць, і таму, што ён паважае», - сказаў адвакат.

Паводле яго слоў, Дэпард'ё пацвярджае, што знаёмы з дзяўчынай, аднак цалкам адхіляе любую агрэсію і гвалт у адносінах да яе.

Па дадзеных французскіх СМІ, дзяўчына паведаміла аб двух інцыдэнтах, якія адбыліся ў жніўні ў парыжскім доме Дэпард'ё падчас рэпетыцый.

Па дадзеных крыніц газеты Parisien, 69-гадовы Дэпард'ё быў сябрам бацькі дзяўчыны.

Паводле Бі-бі-сі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура