Праект партала
Рост
24.09.2018 / 19:13
Сустрэча «Нашай Ніны» і Wonderzine ў Прэс-клубе АНЛАЙН3

Цяпер ў Прэс-клубе праходзіць сустрэча з журналісткамі расійскага выдання Wonderzine.

Усім, хто не паспеў зарэгістравацца на сустрэчу, прапануем глядзець анлайн-трансляцыю, якая ідзе на фэйсбуку Прэс-клуба па спасылцы:

Тэмы сённяшняй сустрэчы:

Саша Савіна, рэдактарка раздзела «Жыццё»:

«Эмацыйнае порна: як пісаць на сацыяльныя тэмы карэктна і пры гэтым не маніпуляваць чытачом».

Ксюша Пятрова, рэдактарка росту і дыстрыбуцыі:

«Як пісаць пра ЛГБТКІА + чаму фемінісцкаму выданню гэта неабходна»;

«Што рабіць, калі ў вас класныя тэксты, але іх ніхто не чытае».

Маргарыта Вірава, б’юці-рэдактарка:

«Якія змены адбыліся ў выданнях аб прыгажосці і стылі з папулярызацыяй фемінізму»;

«Як пазбягаць лукізму і дыскрымінацыі ў матэрыялах пра цела, знешнасць і макіяж».

Яшчэ раз хочацца аддзячыць нашым партнёрам, дзякуючы якім гэта падзея стала магчымай не ў снах, а наяве.

«Мэбля, што расце» — мэбля новага пакалення, створаная, каб захаваць здароўе. Гэта камфортныя крэслы і сталы, вышыню якіх можна рэгуляваць, арыентуючыся на рост чалавека (што асабліва актуальна для дзяцей, якія хутка растуць). На сустрэчы кожны з прысутных зможа ўсё гэта «памацаць».

CeramoHeat — сучасныя інфрачырвоныя абагравальнікі, якія займаюць мінімум месца і проста ўпрыгожваюць памяшканне сваім лаканічным дызайнам. Адзін такі абагравальнік на сустрэчы мы падорым самаму актыўнаму госцю.

Салон акуляраў «Золушка» на праспекце Незалежнасці, 16 — прапануе велізарны выбар акуляраў і лінзаў.

Кампанія «Аліварыя» — пачастуе ўсіх нас смачнымі безалкагольнымі напоямі.

nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура