Праект партала
Навокал
29.09.2018 / 16:52
«А Маруся здохла». Браты і сёстры забітай 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку распавялі, як з іх здзекаваліся маці і яе сужыцель55

Браты і сястрычкі 2-гадовай Марыны, якая была забітая ў канцы студзеня 2018 года. Фота са старонкі маці ў «Аднакласніках», 2016-ы год

29 студзеня ў адным з дамоў Слуцка медыкамі была выяўленая дзяўчынка ў цяжкім стане са слядамі збіцця. Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, яна памерла.

Па падазрэнні ў забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю, былі затрыманыя 26-гадовыя маці дзяўчынкі і яе сужыцель.

Сёння ў судзе Слуцка агучылі паказанні дзяцей, прадэманстравалі іх відэаапытанне. Яны распавялі пра тое, як іх выхоўвала маці і яе сужыцель. Нагадаем, Максім Чыжык абвінавачваецца ў забойстве і замаху на забойства, а Кацярына Жаўрыд у пакіданні ў небяспецы.

У судзе зачытваюць допыт дзяцей, які быў зроблены неўзабаве пасля забойства Марыны Жаўрыд. З залы суда перадае карэспандэнт kurjer.info.

Аляксей Жаўрыд, 6 гадоў

Дзіця распавяло, што «вялікі Максім» крыўдзіць яго рэменем. А ў шпіталі ён апынуўся, «таму што балюча, таму што Максім біў». Па жываце, руцэ і галаве. Сінякі на твары, «таму што дзядзька Максім біў». «А Маруся здохла. Марусю крыўдзіў Максім рэменем па назе. У Марусі былі сінякі, дзядзька Максім біў па попе, па твары. Мама не крыўдзіла. Мама Марусю крыўдзіла — біла рэменем і рукамі».

Ірына Жаўрыд, 5 гадоў

«Мой тата Дзіма. А дзядзька Максім жыве з намі. Дзядзька Максім дрэнны. Б'е нас. Марусю біў рэменем. У Марусі балела сэрца. Марусі было балюча. У Марусі былі сінякі на жываце. Дзядзька Максім б'е ўсіх. У Марусі сэрца балела, яна плакала. Яе дзядзька Максім крыўдзіў — біў. Ён біў яе рукамі, бачыла. Мама таксама Марусю крыўдзіла»

У судзе таксама паказалі відэаапытанне дзяцей. Вось што вынікае з яго. Кароткі пераказ. Аляксей Жаўрыд: «Дзядзька (пра Максiма) да нас прыходзіў і біў нас рэменем, і Марусю, Ірку. Я бачыў. Па спіне біў».

Дзіця на цаццы — мішку — паказвае, куды ён біў іх. Кажа, біў іх ледзь-ледзь. Маруся плакала, калі дзядзька Максім біў. Ён Марусю ў кут паставіў. Мама абараняла Марусю. Мяне біў дзядзька Максім па жываце рукой, моцна біў, балюча было. Мама плакала з-за таго, што дзядзька Максім біў Марусю. Я бачыў. Ён мяне па руках біў рукамі, я плакаў. Нікому не скардзіўся. Мама бачыла, што ён мяне б'е. Яна казала дзядзьку Максіму сыходзіць, а мне ісці ў кут».

«Мама крычала на мяне за тое, што я чапаў Марусю. Мама біла Марусю па дупе. Маруся плакала. Я ўцякаў з дому, я не хачу такі дом. Я не хачу застацца ў такім доме. Там кепска было. Мама добра карміла, смачна. Дома дрэнна ўсё было. Калі дзядзькі Максіма не было дома, было добра. Мы мульцікі глядзелі. Калі ён прыйшоў, стаў біць Марусю і мяне».

Аляксей так тлумачыць, чаму ён са сваімі братамі і сёстрамі больш не дома і не з мамай: «Мы з'ехалі з дому, бо дзядзька Максім пабіў Марусю».

Ірына Жаўрыд: «Дзядзька Максім нас б'е па дупе. У кут ставіць. У яго кукушка нейкая. Ён усіх дзяцей б'е. Мяне біў па дупе. Ён Лялю (Эльвіру) рэменем біў. Па попе біў. Тата Дзіма мяне біў. Дзядзька Максім мне пра кукушку распавёў. Мама не біла, яна глядзела, як дзядзька Максім мяне біў. Ён яшчэ біў Марусю. Ноччу біў рэменем па дупе, ланцужком, у сабакі забраў. Мама абараняла, яна лаяла дзядзьку Максіма. Словамі яму казала. Дзядзька Максім быў вельмі злы. Я яго баюся. Мама казала, што ў яго кукушка прыляцела. Максім біў маму рэменем».

«Спаць нас укладваў дзядзька Максім і мама. Маруся плакала, павука баялася. Мама сварылася на Марусю, калі яна плакала. Казала: ідзі спаць. Мама казала нам дрэнныя словы. «Пайшоў прэч», — казала дзядзьку Максіму. І ён сыходзіў, калі мама лаяла. Дзядзька Максім біў маму. Дзядзька Максім акно разбіў малатком, было шумна, страшна. Я не хачу, каб дзядзька Максім з намі жыў, ён нас увесь час чапае. Я яго баюся».

Эльвіра Жаўрыд, 7 гадоў:

«Забралі ад бабулі і дзядулі ў прытулак. У госці да мамы не хадзіла. Лаяліся мама і тата Дзіма, ён быў дома. Дзядзька Максім заўсёды лаецца з мамай. Яны заўсёды б'юцца ды лаюцца адно з адным. Кулакамі. Мама біла Лёшу і Ірку па попе рэменем. Адзін раз. Біла за тое, што яны сябе дрэнна паводзілі. Усё раскідвалі, я за імі прыбірала. І мяне біла рэменем па спіне за тое, што я дрэнна паводзіла. За тое, што я з Лёшам і Іркай б'юся. Гэта было шмат разоў.

Дзядзька Максім б'е Лёшу за тое, што ён ўцякае на вуліцу, у горад. Ён уцякае, таму што яго ніхто не корміць. Мама не дае яму ежы, а Ірцы дае. І мне дае. Суп, макароны. Дзядзька Максім Ірку біў рэменем. Па спіне, моцна. У мяне сіняк быў, тата вучыў лічыць. Ён кулаком мне даў за тое, што я дрэнна лічыла. Ноччу даў. Позна было, цёмна. Нікога больш не вучыў. Цэлую ноч вучыў лічыць.

Тата п'яны быў. Іншыя дзеткі спалі. Тата адзін раз ударыў. Ён мяне заўсёды б'е за тое, што я дрэнна сябе паводжу. Калі прыязджае дадому, і іншых дзяцей б'е рэменем. І дзядзька Максім б'е дзягай па спіне, адзін раз. За тое, што я сябе дрэнна паводжу. Заставаліся чырвоныя сляды.

Бабулі і дзядулі казала, што мяне б'юць. І бабуля і дзядуля мяне б'юць, таму што я дрэнна сябе паводжу, таксама рэменем па спіне. Адзін раз білі. 

У прытулку не б'юць, я паводжу сябе добра. На спіне ў Іркі, Лёшы і Марынкі бачыла чырвоныя сляды, круглыя. Марыну рэменем па спіне білі, я бачыла. Марыну Лёша біў, не бачыў, каб дарослыя яе білі. Марынка памерла. Бабуля расказала. Марынка памерла, таму што дзядзька Максім яе шмат біў. Бабуля распавяла».

«Мяне білі за тое, што я брала і зламала пульт. Лёшу білі за тое, што ён уцякаў. А Ірку білі за тое, што яна добра паводзіла сябе, але нічога не рабіла. А Марынка, таму што лезе куды хоча, у правады. Я плакала, калі мяне білі. У кут мяне заўсёды ставяць дзядзька Максім і мама. І Марынку ставілі, і яна сыходзіла. Калі яна сыходзіла, яе білі. Яна плакала, тады яе пераставалі біць. Мама біла Марусю рэменем. Усім было балюча, усе плакалі. Я распавядала Лёшы, што плакала. У мяне быў сіняк пад вокам. Мяне тата біў за тое, што я дрэнна лічыла. Я не разумела, як лічыць. Яшчэ я Ірку біла за тое, што яна са мной не сябруе. Па галаве кулаком яе біла».

Фота: Следчы камітэт Беларусі

Маці загінулай дзяўчынкі — 27-гадовая Кацярына — выхоўвала пяцярых дзяцей: 8-гадовага Максіма, 7-гадовую Эльвіру, 6-гадовага Аляксея, 5-гадовую Ірыну і 2-гадовую Марыну. Узрост дзяцей у публікацыі ўказаны па стане на пачатак года, да трагедыі.

Абвінавачанымі па справе забойства 2-гадовай дзяўчынкі праходзяць маці дзяўчынкі і яе сужыцель. Мужчыну абвінавачваюць па двух артыкулах: за замах на забойства дзвюх заведама малалетніх асобаў, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў; за забойства заведама малалетняга, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў. Яму пагражае пакаранне аж да смяротнай кары. Жанчыну абвінавачваюць у пакіданні ў небяспецы. Ёй пагражае абмежаванне волі да 2 гадоў (ч. 2 арт. 159 КК).

kurjer.info

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура