Праект партала
Навокал
02.10.2018 / 08:36
Меркель узначаліла рэйтынг сусветнага даверу7

flickr.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заняў апошняе месца ў рэйтынгу сусветнага даверу, які склаў амерыканскі аналітычны цэнтр Pew Research Center.

Цэнтр апытаў больш за 26 тысяч чалавек, каб высветліць, як жыхары 25 краін свету ставяцца да пяці сусветных лідараў. 27% апытаных сказалі, што Трамп прымае правільныя рашэнні ў сусветнай палітыцы, зваротнага меркавання прытрымліваюцца 70%. Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў той жа час давяраюць 30% рэспандэнтаў (не давяраюць 62%).

Самы высокі рэйтынг даверу ў канцлера ФРГ Ангелы Меркель (52%), яшчэ траціна (31%) ёй не давярае. На другім месцы прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, якому давяраюць 46%, а не давяраюць 34%. Лідару Кітая Сі Цзіньпіну давяраюць 34% супраць 56% адпаведна.

Цэнтр Pew Research Center правёў даследаванне аб міжнародным іміджы ЗША, прымеркаваўшы яго да двухгоддзя прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура