Праект партала
Навокал
07.11.2018 / 10:29
Упершыню мусульманкі выйгралі на выбарах у Кангрэс ЗША. Адна з іх — бежанка з Самалі з трыма дзецьмі19

flickr.com

Уцякачка з Самалі і 37-гадовая маці траіх дзяцей Ільхан Амар і дачка палесцінскіх імігрантаў Рашыда Тлаіб сталі першымі мусульманкамі, якія ў выніку прамежкавых выбараў увойдуць у палату прадстаўнікоў.

Ільхан Амар — 37 гадоў, яна нарадзілася ў Самалі і была сёмым і самым малодшым дзіцем у сям'і. Дзяўчынка рана страціла маці, затым пачалася грамадзянская вайна, і сям'я Амар спачатку збегла ў Кенію, дзе чатыры гады пражыла ў лагеры для бежанцаў, а затым атрымала прытулак у ЗША.

Да моманту пераезду дзяўчына размаўляла толькі на самалійскай, але хутка асвоілася і неўзабаве змагла перакладаць для дзядулі, які любіў хадзіць на палітычныя сходы. Амар скончыла універсітэт Паўночнай Караліны, атрымаўшы званне бакалаўра паліталогіі. Яна працавала спецыялістам-дыетолагам, асаблівую ўвагу надаючы дзіцячаму харчаванню.

Да гэтага моманту ў Амар ўжо было трое дзяцей ад першага грамадзянскага мужа: нягледзячы на тое, што і яна, і яе партнёр — мусульмане даволі строгіх правілаў, у 2002 годзе пара заручылася і падала заяўку аб уступленні ў шлюб, але самой цырымоніі не было. Муж і жонка пражылі разам шэсць гадоў і прынялі рашэнне аб заканчэнні адносін, Амар неўзабаве выйшла замуж за іншага мужчыну, але праз два гады развялася і вярнулася да бацькі сваіх дзяцей, з якім яны гэты раз усё ж распісаліся.

Паралельна Амар таксама займалася палітычнымі кампаніямі, кіравала штабамі кандыдатаў у сенат і палату прадстаўнікоў штата Мінесота. У 2016 годзе яна перамагла на выбарах у мясцовую палату прадстаўнікоў — яе асноўным канкурэнтам з боку рэспубліканцаў быў такі ж, як і яна, выхадзец з Самалі.

Ільхан Амар увайшла ў жаночую залу славы Дэмакратычнай партыі, пра яе зняты дакументальны фільм, яна таксама трапіла ў спіс жанчын, якія зменяць свет, паводле версіі часопіса Time за 2017 год.

Супраць Амар змагалася Джэніфер Зялінскі — рэспубліканка, якая працуе ў аддзеле псіхічнага здароўя некамерцыйнай медыцынскай арганізацыі.

Паводле Бі-бі-сі

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура