Праект партала
Густ
20.11.2018 / 12:37
18 топавых беларускіх дызайнераў ладзяць сваю «чорную пятніцу»1

Замест «чорнай пятніцы» беларускія дызайнеры абвясцілі пра «чырвоную» і запрашаюць усіх з 23 па 30 лістапада ў свае шоўрумы на рэкордныя распродажы.

Гэта першая падобная акцыя, калі рэчы топавых беларускіх брэндаў можна набыць са зніжкай да 30%. Забраць па найлепшай цане сумачку ад Віталіны Гардзіеўскай ці сукенку ад Івана Айплатава можна па промакодзе «Чырвоная карта». Сачыць за новымі зніжкамі зручна ў інстаграм-акаўнтах дызайнераў, поўны спіс можна знайсці па хэштэгу #краснаяпятница.

За апошнія некалькі гадоў беларуская мода зрабіла якасны скачок. Новыя імёны і шоўрумы адкрываюцца кожны месяц, беларускія брэнды прадстаўлены на подыумах па ўсёй Еўропе, а мясцовыя дызайнеры атрымліваюць кампліменты ад Эвяліны Хромчанка і Рэнаты Літвінавай.

У той жа час усяго за пару гадоў у Мінску свае крамы адкрылі практычна ўсе вядомыя брэнды мас-маркету. Напярэдадні «чорнай пятніцы», калі сусветныя сеткі ладзяць распродажы, а самыя адчайныя шапаголікі бяруць па дзве пары аднолькавых ботаў праз нізкія кошты, беларускія дызайнеры аб'ядналіся ў «прафсаюз», каб супрацьстаяць такому засіллю мас-маркету. І паказаць, чаму можна і трэба купляць сваё. Яны прапанавалі максімальныя зніжкі на свае рэчы і запрасілі з 23 па 30 лістапада па пакупкі.

«У Беларусі шмат таленавітых дызайнераў з пазнавальным стылем і добрымі суадносінамі кошту і якасці. Такі татальны распродаж яны праводзяць упершыню, і гэта рэдкая магчымасць набыць эксклюзіўную рэч са зніжкай, — распавядае прадстаўнік Альфа-Банка. — «Чырвоная карта» ад Альфа-банка працуе ва ўсім свеце, яна дазваляе рабіць пакупкі ў растэрміноўку на распродажах у Мінску, Вільні або ў Мілане. Мы вырашылі падтрымаць «прафсаюз» беларускіх дызайнераў. Усім, хто прыйдзе па пакупкі з нашай картай растэрміноўкі, прапануем дадатковую зніжку 10%».

Купіць упадабаную рэч па прыемнай цане можна, калі назваць кансультанту промакод «Чырвоная карта». У такой сітуацыі зніжка складзе ад 10% да 20%. Пры разліку па карце растэрміноўкі ад Альфа-банка памер скідкі можа дасягаць 30%.

Так, за зімовае паліто беларуска-італьянскага брэнда Leor Gofman просяць на 188 рублёў менш, цана на сумку Killtoday з натуральнай скуры «пад пітона» знізілася на 30%. Рэкордныя зніжкі прапануе брэнд Zen Wear: мужчынскі спартыўны касцюм абыдзецца ўсяго ў 14 рублёў замест 138.

Ёсць невялікі лайфхак для тых, хто захоча купіць шмат і адразу: карыстацца грашыма па «Чырвонай карце» без працэнтаў можна на працягу двух месяцаў, а сума растэрміноўкі дасягае 10 000 рублёў.

Сачыць за выгаднымі прапановамі зручна ў інстаграм-акаўнтах дызайнераў. Поўны спіс удзельнікаў можна знайсці па хэштэгу #краснаяпятница. А вось забраніраваць або адкласці ўпадабаную рэч не атрымаецца — адмысловыя кошты дзейнічаюць толькі з 23 лістапада. Большасць рэчаў ёсць толькі ў адзіным экзэмпляры. Калі вам спадабалася канкрэтная сукенка або сумка, лепш паспяшацца з пакупкай у пятніцу раніцай.

Далучыцца да распродажу прапануюць усе беларускія дызайнеры. Для таго, каб уступіць у «прафсаюз», трэба звярнуцца ў дырэкт да @alfabankby і прапанаваць зніжкі мінімум на 10 рэчаў са сваіх калекцый.

Спіс дызайнераў-удзельнікаў і максімальны памер скідкі па «Чырвонай карце»

Будзе дапаўняцца.

1. @aiplatov, да 30%
2. @studio_sutoria, да 10%
3. @tikotaunique, да 25% і толькі два дні — 24—25 лістапада
4. @vedovka, да 20%
5. @killtoday, да 30%
6. @mila_ignatik, да 30%
7. @ dofamine.studio, да 30%
8. @yankarpov, да 30%
9. @ kardash.official, да 10%
10. @leorgofman, да 30%
11. @ valentina.filimonova, да 30%
12. @ marfa.by, да 30%
13. @ toninton.official, да 15%
14. @ 9.22_store, да 15%
15. @ limitedminsk.by, да 30%
16. @ fresko.by, да 30%
17. @ zenwear.by, да 90%
18. @v_gordievska, да 15%

Партнёрскі матэрыял

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура