Праект партала
Тое-сёе
05.12.2018 / 21:26
Жанчына нарадзіла здаровае дзіця пасля перасадкі маткі ад мёртвага донара2

Бразільскія лекары паведамілі пра прарыў у рэпрадуктыўнай медыцыне: жанчына вынасіла і нарадзіла дзіця пасля таго, як ёй перасадзілі матку ад памерлага донара. У выніку нарадзілася здаровая дзяўчынка.

10-гадзінная аперацыя па трансплантацыі органа і наступная рэпрадуктыўная тэрапія праходзіла ў бразільскім Сан-Паўлу ў 2016 годзе, але вядома пра гэта стала толькі цяпер пасля публікацыі ў медыцынскім часопісе Lancet.

У гісторыі медыцыны былі 39 выпадкаў паспяховай перасадкі маткі ад жывых донараў, у тым ліку ад маці, якія пагадзіліся аддаць матку сваім дочкам. У выніку гэтых аперацый нарадзіліся 11 дзяцей.

32-гадовая рэцыпіентка нарадзілася з парокам развіцця маткі. Жанчына атрымлівала спецыяльныя прэпараты для паслаблення імунітэту, закліканыя прадухіліць адрынанне перасаджанага органа.

Праз прыкладна шэсць тыдняў пасля аперацыі ў жанчыны аднавіўся менструальны цыкл. Праз сем месяцаў ёй правялі працэдуру ЭКА.

У выніку нармальнай здаровай цяжарнасці 15 снежня 2017 года з дапамогай кесарава сячэння нарадзілася здаровая дзяўчынка вагой 2,5 кілаграма.

Донарам маткі стала маці траіх дзяцей, якой было за 40, яна памерла ад кровазліцця ў мозг. Да гэтага яна завяшчала сваё цела навуцы.

BBC

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура