Праект партала
Густ
22.12.2018 / 15:46
«Цой жывы». Што «Марк Фармэль» прапаноўвае насіць сучасным падлеткам з пакалення Z? ФОТЫ5

У Мінску прайшоў паказ мадэляў Fashion Z, галоўнымі героямі якога сталі сучасныя падлеткі. 

У рамках паказу былі прадстаўленыя новыя моладзевыя калекцыі Mark Formelle: 16 вобразаў з калекцыі «Кіно», прысвечанай творчасці легендарнага гурта. А таксама калекцыя вулічнага адзення Street Mix і «асенне-зімовы» варыянт калекцыі La Dolce Vita, прадстаўленай італьянцам Лучана Парызі.

«У гэтым праекце мы, з аднаго боку, даём магчымасць пакаленню Z праявіць сябе, а з другога — паказваем іх свет. Часам іх татуіроўкі, стрыжкі, ружовы колер валасоў здаюцца агрэсіўнымі. Але ўсё гэта — іх самавыяўленне і пошук сябе ў гэтым свеце. Гэта суперская моладзь, яны інакш думаюць, інакш дзейнічаюць і цікава выказваюць сваю індывідуальнасць праз new look. Я дастаткова шмат часу баўлю ў асяроддзі пакалення Z, назіраючы за імі, магу сказаць: яны добрыя, больш адкрытыя, пытлівыя, разумныя, а многія з іх валодаюць некалькімі мовамі, сур'ёзна займаюцца навукай, творчасцю, спортам! І нам у іх можна і трэба шмат чаму павучыцца», — адзначыла аўтарка ідэі і рэжысёрка праекта, крэатыўная дырэктарка Nagorny Model Management Ніна Драко.

Стыль новага свету прадставілі міжнароднае агенцтва Nagorny Model Management і кампанія Mark Formelle пры падтрымцы часопіса Fashion Collection.

А як вам вобразы, якія абірае пакаленне Z?

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура