Праект партала
Тое-сёе
25.12.2018 / 09:52
Кевін Спэйсі запісаў інтрыгоўны відэазварот — упершыню пасля скандалу з дамагальніцтвамі1

Амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі ўпершыню пасля абвінавачванняў у сэксуальных дамагальніцтвах апублікаваў відэазварот на ютубе. У ім Кевін у вобразе свайго героя з серыяла «Картачны домік» Фрэнка Андэрвуда.

«Вядома, яны спрабавалі разлучыць нас, але тое, што ёсць паміж намі, занадта трывалае. У рэшце рэшт, мы дзяліліся ўсім адно з адным. Я распавядаў вам пра свае самыя патаемныя сакрэты. Я паказаў вам, на што людзі гатовыя. Я шакаваў вас сваёй сумленнасцю, але часцей за ўсё я кідаў вам выклік. І прымушаў думаць. І вы верылі мне, хоць дапускалі, што гэтага рабіць не варта», — кажа Спэйсі.

Акцёр упэўнены, што гледачы чакаюць яго вяртання.

«І я ведаю, чаго вы хочаце. Вы хочаце, каб я вярнуўся. Вядома, некаторыя вераць усяму і чакаюць, калі я пакаюся, і ўпэўненыя, што я атрымаў па заслугах. Але ж вы не паверыце ўсяму без доказаў?»- працягвае акцёр.

«Нягледзячы на ​​ўсю гэтую лухту, варожасць, гучныя загалоўкі, аб'яву імпічменту без суда. Нягледзячы ні на што — нават на маю ўласную смерць, я адчуваю сябе надзіва добра. З кожным днём мая ўпэўненасць у тым, што хутка вы даведаецеся ўсю праўду, расце. Чакайце… З іншага боку, калі падумаць, вы ж так і не бачылі моманту маёй смерці, ці не праўда? Высновы могуць быць памылковымі. Засумавалі па мне?» — інтрыгуе Спэйсі.

nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура