Праект партала
Навокал
06.01.2019 / 00:53
Мітрапаліт Павел: «Наша жыццё хочуць перавярнуць з ног на галаву. Дай Бог, каб закон аб хатнім гвалце ніколі не быў прыняты»57

Мітрапаліт Павел у інтэрв'ю Tut.by выказаўся пра законапраект аб хатнім гвалце, які пакуль так і не быў прыняты ў Беларусі:

Мітрапаліт Павел. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

«Уважліва чытаючы Біблію, вы зразумееце, што першыя людзі жылі без законаў. Законы сталі з'яўляцца ў пазнейшыя часы, калі стала астываць любоў у сэрцах людзей, калі грэх станавіўся нормай жыцця грамадства. І чым далей чалавецтва сыходзіла ад Бога, тым больш відочна стала: патрэбныя нейкія сродкі, якія маглі б абмежаваць разгул граху і ўсёдазволенасці.

… У законапраекце аб супрацьдзеянні хатняму гвалту былі выяўленыя вельмі сур'ёзныя недахопы, якія і выклікалі непакой не толькі ў вернікаў. Я ўпэўнены, што беларускаму народу гэты закон зусім не патрэбны. Ён прынясе людзям больш шкоды, чым карысці.

У ім больш надаецца ўвагі правам дзяцей, ставячы на ​​задворкі бацькоў і пазбаўляючы іх бацькоўскіх правоў і абавязкаў. А да паўналецця, як вы ведаеце, за дзяцей адказваюць бацькі. Дзіця яшчэ не ведае жыцця і яшчэ, прабачце, не ведае, як зарабляць грошы, а ўжо ведае свае правы і пачынае качаць іх.

Звярніце ўвагу: наша жыццё хтосьці хоча перавярнуць з ног на галаву. Дзякуй Богу, што гэты законапраект адхілілі, і дай Бог, каб ён ніколі не быў прыняты»

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура