Праект партала
Рост
14.01.2019 / 06:14
Арына Сабаленка ўпэўнена стартавала на Australian Open. Яна выйграла за 66 хвілін 75 тысяч даляраў

tenniscafe.com

Першая ракетка Беларусі — і 11-я свету — Арына Сабаленка упэўнена стартавала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе.

Сёння ноччу (у Мельбурне раніца) яна ў першым раўндзе перамагла раісянку Ганну Калінскую 6:1, 6:4. Гульня працягвалася 1 гадзіну і 6 хвілін.

За пераадоленне першага этапа Сабаленка атрымае 75 тысяч даляраў.

У другім раўндзе яна згуляе з брытанкай Кэйці Болтэр, што перамагла сёння расіянку Кацярыну Макараву.

А 9 раніцы свае паядынкі пачнуць Вера Лапко і Аляксандра Сасновіч.

Вікторыя Азаранка згуляе ў аўторак раніцай. 

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура