Праект партала
Ток
10.02.2019 / 17:58
Захапляльны «Ток» з Лявонам Вольскім — уся праўда пра закулісныя разборкі, каханні і дачку Адэлю ВІДЭА10

Лявон Вольскі. Фота Волі Афіцэравай. 

Беларуская музыка савецкага часу — гэта «Песняры». А беларуская музыка часоў незалежнасці — гэта, бясспрэчна, Лявон Вольскі.

«Тры чарапахі» з «Паветраным шарам» можна было пачуць у кожным двары, іх спявалі нават гопнікі ў Шабанах. А «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут» рабілі патрыётаў з сотняў тысяч маладзёнаў. На змену ім прыйшла не менш папулярная «Крамбамбуля».

Вольскага цкавала дзяржаўная прапаганда, яго канцэрты забаранялі, але гэта не змяншала папулярнасць. «Ён народны па прызванні, а не па прызначэнні», — пішуць гледачы ютуба. Калі Вольскаму дазволяць сабраць «Мінск-Арэну», будзе аншлаг.

У новым «Току» з Адар'яй Гуштын Лявон Вольскі распавядае пра сям'ю, пра сваё дзяцінства і юнацтва, грахі дзядоў, гаворыць пра ўласную нерухомасць, прыгадвае найбольш запамінальныя канцэрты і карпаратывы, згадвае перыяды забаронаў і разборкі ў музычных колах. 

00:30 — Вольскі распавядае, хто сочыць за яго іміджам і ці балюча было рабіць дрэды

3:23 — пра савецкую адукацыю

6:39 — як у вучэльні «ваенрук» шантажаваў Вольскага ды іншых музыкантаў

9:16 — пра сваю нерухомасць

12:29 — пра дзядулю Віталя Вольскага, які служыў у ЧК

15:26 — Вольскі разважае, ці варта адкрыць архівы

17:55 — пра вясковую хату

20:14 — як упершыню пакаштаваў алкаголь

22:08 — ці выходзіў п’яным на сцэну

22:57 — пра самы трэшовы канцэрт

25:12 — пра самы чадны карпаратыў

27:06 — як Вольскі выкарыстоўваў сваю папулярнасць у стасунках з ДАІ

28:20 — што адчувае Вольскі, калі ў 100500-ы раз спявае «Тры чарапахі»

30:19 — эмоцыі Вольскага, калі NRM забаранілі

32:45 — як «Крамбамбуля» і «Славянскі базар» дзялілі Гюнэш

35:48 — пра кампрамісы, на якія даводзілася ісці 

37:11 — пра выступы на палітычных акцыях апазіцыі

39:45 — на што самае бессэнсоўнае Вольскі спускаў грошы

40:51 — што павінна адбыцца, каб NRM выступіў у поўным складзе з самымі зорнымі песнямі

44:22 — пра аўтарскія правы на песні NRM

45:59 — пра песню «Дзесяць» і Лукашэнку ва ўладзе

47:26 — пра дачку Адэлю

50:47 — пра сыход Ганны і нежаданне лячыцца традыцыйнымі метадамі

54:55 — як Лявон пазнаёміўся з Янай

57:52 — пра зайздрасць у беларускіх музычных колах

1:01:15 — пра Макса Каржа, Ціму Беларускіх і шоу-бізнэс

1:08:47 — ці пойдзе Вольскі ў прэзідэнты

1:09:34 — якіх сюрпрызаў чакаць падчас прэзентацыі новага альбому «Гравітацыя», што адбудзецца 2 сакавіка ў «Прайм-холе» —

КУПІЦЬ КВІТОК проста зараз 

Глядзіце папярэднія выпускі:

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура