Праект партала
Рост
09.03.2019 / 09:06
NASA назвала дату першага ў гісторыі выхаду дзвюх жанчын у адкрыты космас6

NASA плануе ажыццявіць першы ў гісторыі чалавецтва выхад дзвюх жанчын у адкрыты космас, які запланаваны на 29 сакавіка, паведамляе InterestingEngineering.com.

У місіі возьмуць удзел чатыры жанчыны. У адкрыты космас выйдуць астранаўты Эн Маклейн і Крысціна Кук, каб замяніць сонечныя батарэі Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). З Зямлі палётам будзе кіраваць Мэры Лоўрэнс, а за пульт кіравання касмічнай прагулкі стане Джэкі Кейгі.

Адзначаецца, што выхад у космас з удзелам толькі жанчын-астранаўтаў пройдзе ў рамках «Месячніка гісторыі жанчын» (Women's History Month).

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура