Даследнікі з Тэхналагічнага інстытута Джорджыі вынайшлі альтэрнатыўны від кантрацэпцыі — супрацьзачаткавыя завушніцы. На іх думку, яны значна больш эфектыўныя і зручныя, чым супрацьзачаткавыя таблеткі.
Завушніцы маюць тое ж дзеянне, што і звыклыя таблеткі. Розніца ў тым, што сінтэтычныя гармоны трапляюць у арганізм жанчыны праз мочку вуха. Галоўная перавага — уладальніца завушніц пазбягае рызыкі забыцца прыняць супрацьзачаткавыя сродкі.
Фота ілюстрацыйнае
«Прыём гарманальных кантрацэптываў забяспечвае амаль ідэальную прафілактыку супраць непажаданай цяжарнасці, але многія жанчыны проста забываюць прыняць таблетку», — тлумачаць даследнікі.
Распрацоўшчыкі ўжо паспяхова пратэставалі сваё вынаходніцтва на дабраахвотніцах. У хуткім часе яны плануюць вывесці сваю распрацоўку на рынак.