Звычайна беларускія жанчыны не спяшаюцца ўступаць у шлюб. Але бываюць выключэнні. У мінулым годзе дзве непаўналетнія дзяўчыны паспелі развесціся і зноў выйсці замуж. Адна з іх — жыхарка Гродзенскай вобласці, другая — Мінскай.
Усяго летась было 7 «развядзёнак» ва ўзросце да 18 гадоў.
Карцінка pxhere.com.
У сярэднім беларускія жанчыны ўступаюць у першы шлюб у 26 гадоў, мужчыны — у 28,1 года. У паўторны шлюб — у 38,1 і 41,3 года адпаведна.
Самыя маладыя жаніхі і нявесты жывуць у Брэсцкай вобласці, а пазней за ўсіх да ЗАГСу даходзяць мінчане.
Цікава, што амаль тысяча жанчын упершыню выйшла замуж толькі пасля 60 гадоў.
З негатыўных тэндэнцый: летась вырасла колькасць разводаў — на тысячу ў параўнанні з папярэднім годам. Часцей за ўсё пары разбягаюцца ва ўзросце 30-34 гадоў.
НЛ