Праект партала
Навокал
05.04.2019 / 10:06
Былая жонка найбагацейшага чалавека ў свеце адсудзіла $35 мільярдаў. А магла ў два разы болей5

National Aeronautic Association Photo

Кіраўнік кампаніі Amazon, найбагацейшы чалавек у свеце Джэф Безас і яго жонка Макензі паведамілі, што прыйшлі да пагаднення наконт падзелу маёмасці пасля разводу. Як вынікае з паведамлення ў твітары, апублікаванага жонкай мільярдэра, пасля раставання яна атрымае больш за 35 мільярдаў даляраў.

У рамках дасягнутага пагаднення Макензі Безас пагадзілася саступіць мужу ўсе акцыі газеты The Washington Post і аэракасмічнай кампаніі Blue Origin. За ёй засталіся чатыры працэнты акцый Amazon (чвэрць сумеснай долі) — іх кошт ацэньваецца ў 35,7 мільярда даляраў, піша Bloomberg. 4 красавіка пара падала хадайніцтва пра развод, афіцыйнае рашэнне чакаецца ў пачатку ліпеня, адзначае Forbes.

Пасля разводу Макензі Безас зойме чацвёртае месца ў рэйтынгу найбагацейшых жанчын планеты па версіі Bloomberg.

Па падліках часопіса, яна апынецца трэцяй у рэйтынгу, саступаючы толькі спадчынніцы касметычнай кампаніі L'Oreal Франсуаза Бетанкур-Мэер (52,9 мільярда даляраў) і дачцэ заснавальніка Walmart Эліс Уолтан (45 мільярдаў даляраў). Джэф Безас з 110 мільярдамі даляраў пасля разводу захавае статус найбагацейшага чалавека планеты.

Раней паведамлялася, што Макензі Безас можа атрымаць і палову ўсіх грошай: каля 67 мільярдаў даляраў.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура