Праект партала
Густ
25.04.2019 / 09:15
З грыбамі і суслікам. Mark Formelle выпусціла калекцыю па матывах Чырвонай кнігі ФОТЫ

Кампанія Mark Formelle сумесна з беларускімі мастакамі выпусціла новую калекцыю цішотак і заплечнікаў, дзе прадстаўлены жывёлы і расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Гэтым праектам брэнд вырашыў прыцягнуць увагу да праблем экалогіі. Для параўнання: калі ў першую Чырвоную кнігу, выдадзеную ў 1981 годзе, было ўключана 80 відаў жывёл і 85 відаў раслін, то ў апошнюю рэдакцыю — 202 і 303 віды адпаведна. Праект падтрымала Мінпрыроды.

Прынты прыдумалі маладыя беларускія мастакі — Ніка Сандрас, Міця Післяк, Надзея Макеева, Аляксей Лімонаў, Ганна Радзько, Аляксандр Сідаровіч і Doctor Oy.

На новых цішотках — жук-алень, рабы суслік, сіпуха, венерын чаравічок і іншыя знікаючыя віды дзікіх жывёл і раслін.

— Бачым, што падрастаючае пакаленне, якое выходзіць на арэну, больш актыўнае, не цікавіцца толькі спажывецтвам, модай. Іх цікавяць экалогія, валанцёрскія праекты. І мы адстанем, калі не будзем адпавядаць іх запытам, — сказаў на прэзентацыі дырэктар кампаніі Андрэй Серыкаў.

Калекцыя Red Book будзе лімітаванай. Частка сродкаў ад яе продажу пойдзе прыродаахоўным арганізацыям і прытулкам для жывёл (сярод іх — аб'яднанне «Зоашанс»).

Наталля Лубнеўская, фоты Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура