Праект партала
Стасункі
22.06.2019 / 15:29
Анжаліка Агурбаш пра свой развод: Я зразумела, што ён мяне альбо зробіць інвалідам, альбо заб'е15

Спявачка Анжаліка Агурбаш у праекце «Лёс чалавека» на тэлеканале «Расія 1» прызналася, што развялася з вядомым «каўбасным каралём» Мікалаем Агурбашам, «каб не быць рабыняй», пішуць Vesti.ru.

Спачатку іх адносіны нагадвалі казку: адразу пасля знаёмства Мікалай сказаў, што цяпер усе яе праблемы скончыліся. Анжаліка атрымлівала ад яго максімум кахання, увагі, клопату.

Мікалай арганізаваў з камфортам яе побыт, а затым развёўся з жонкай, якая нарадзіла яму чацвярых дзяцей. Пара ажанілася, неўзабаве ў іх нарадзіўся сын Анастас.

Менавіта з Мікалаем звязаны ўзлёт Анжалікі як спявачкі. Агурбаш стаў не толькі яе мужам, але і прадзюсарам.

За 10 гадоў шлюбу яна ўзяла ўдзел у «Еўрабачанні» і выпусціла некалькі альбомаў.

Аднак з цягам часу рамантычная гісторыя ператварылася ў драму.

Анжаліка распавядае, што не пазнавала Мікалая, які ўявіў сябе яе «богам», казаў, што «стварыў» яе, таму спявачка не мае права голасу.

Артыстка распавядае, што даходзіла да рукапрыкладства, таму аднойчы яна не вытрымала, зняла пярсцёнак і сышла ў свабоднае жыццё. Нічога свайго ў яе на той момант практычна не было — усё належала Мікалаю.

«Я зразумела, што ён мяне альбо інвалідам зробіць, альбо заб'е. Зарые на сваіх трох гектарах зямлі, прыйдзе на праграму і скажа: «Збегла з палюбоўнікам, а я яе так кахаў», — прызнаецца спявачка.

Развялася пара ў 2012 годзе, і гэта быў адзін з самых гучных і драматычных разводаў у шоу-бізнэсе.

Анжаліка распавядала ў СМІ, наколькі дэспатычна паводзіў сябе Мікалай, а ён папракаў былую жонку ў здрадзе, ультыматуме з нагоды разводу з першай жонкай і ў тым, што яна настроіла супраць яго старэйшага сына.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура