Праект партала
Навокал
15.08.2019 / 16:09
У Расіі налічылі пяць 17-гадовых, кожная з якіх ужо нарадзіла пяць дзяцей5

Чатыры 12-гадовыя дзяўчынкі сталі мамамі. 32 немаўлят нарадзілі 13-гадовыя, 190 першынцаў з'явіліся на свет у 14-гадовых, а ў чатырох іх аднагодак ўжо па два дзіцяці, дадзеныя прыводзіць Расстат.

Па словах дырэктара Інстытута дэмаграфіі Вышэйшай школы эканомікі Анатоля Вішнеўскага, у шэрагу рэгіёнаў Расіі такое становішча спраў лічыцца нармальным.

«Трэба, вядома, ведаць, дзе гэта адбываецца, Расія — краіна вялікая, калі гэта дзе-небудзь на Паўночным Каўказе, што вы можаце зрабіць. Калі дзяўчынка зацяжарыла, то яна павінна нарадзіць», — цытуе яго словы агенцтва «Прайм».

Вішнеўскі нагадаў, што дзе-нідзе ў Расіі дзяўчынку выдаюць замуж у вельмі раннім узросце. Бываюць, вядома, і крымінальныя выпадкі, але яны рэдкія. Лічыцца, што рэпрадуктыўны ўзрост пачынаецца з 15 гадоў.

«Усё залежыць ад таго, у якім асяроддзі жыве, як бацькі ставяцца. Вы не можаце забараніць, ды і не трэба забараняць нарадзіць. Нельга таксама забараніць зрабіць аборт — гэта пытанне выбару ў сям'і і самой дзяўчынкі», — падкрэсліў Вішнеўскі.

У цяперашні час крымінальная адказнасць у Расіі надыходзіць за палавы акт з чалавекам, які не дасягнуў 16 гадоў.

Nina.nn.by, фота attuale.ru

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура