Праект партала
Навокал
25.09.2019 / 23:45
Заснавальніцу кампаніі #MeToo у Францыі прызналі вінаватай у паклёпе. Цяпер яна адкажа за свае словы8

Французскі суд прызнаў вінаватай у паклёпе Сандру Мюлер, якая пачала ў краіне кампанію супраць сэксуальных дамаганняў услед за вядомым у сацсетках флэшмобам #MeToo, пад якім жанчыны публікавалі падобныя гісторыі, піша BBC.

У кастрычніку 2017 года Мюлер напісала ў Twitter: «#balancetonporc! Вы таксама можаце распавесці, назваўшы імя і падрабязнасці сэксуальнага дамагання, ахвярай якога вы сталі на працы».

Праз усяго некалькі гадзін яна напісала яшчэ адзін твіт: «У цябе вялікія грудзі. Ты — мой тып жанчыны. Я зраблю табе аргазм на ўсю ноч», дадаўшы імя і пасаду Эрыка Брыёна, які займаў кіруючую пасаду на французскім ТБ.

Аднак Брыён ніколі не працаваў з Мюлер. Ён прызнаўся, што спрабаваў фліртаваць з Мюлер, аднак пасля таго, як яна адхіліла ягоныя заляцанні, ён папрасіў прабачэння за свае словы і не дакучаў ёй.

Брыён назваў «машыну», якую Мюлер запусціла сваімі твітамі, «нястрымнай», і заявіў, што праз гэта ён зазнаў сур'ёзныя прафесійныя і асабістыя наступствы.

Цяпер Мюлер павінна будзе выплаціць Брыёну 20 000 еўра ў якасці кампенсацыі за шкоду і страчаныя ганарары. Таксама яе абавязалі выдаліць той твіт за 2017 год і апублікаваць у сябе на старонцы рашэнне суда.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура