Праект партала
Стасункі
05.11.2019 / 19:23
Аляксандра Герасіменя апублікавала пяшчотнае ФОТА з мужам пад вадой 4

Фота пад вадой са сваім мужам Яўгенам Цуркіным Аляксандра Герасіменя апублікавала ў інстаграме.

Плыўчыха падпісала здымак так: «Той рэдкі момант, калі атрымалася. Кожны, хто здымаўся пад вадой у сукенцы/касцюме зразумее мяне. І наогул тут, як і ў жыцці, цябе штарміць, праносішся па хвалях, ныраеш, усплываеш, а памятаеш толькі той момант зацішша і спакою, і той заход сонца на гарызонце, які ты сустракаў са сваімі блізкімі. Кахання вам».

«Нашай Ніне» Аляксандра Герасіменя расказала, што здымаліся з Яўгенам яны для вясельнага часопіса. 

«У басейне БДУФК складана было здымацца ў сукенцы, яна цяжкая, непаслухмяная, цягнула на дно. Добра, што Жэня быў побач і кантраляваў пагружэнне, бо басейн глыбокі, можна было і не вынырнуць», — кажа Аляксандра.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура