Праект партала
Рост
22.02.2020 / 17:14
Вольга Кавалькова: Патрыярхальнае грамадства дае свае плады — жанчына ўспрымаецца як нешта прыгожае27

36-гадовая хрысціянская дэмакратка Вольга Кавалькова, якая плануе ўзяць удзел у апазіцыйным праймерыз і пазмагацца за статус адзінага кандыдата, падзялілася ў сваім фэйсбуку думкамі наконт прафесіяналізму і прыгажосці.

Пра прафесіяналізм і прыгажосць, ці пра палітыку і эротыку.

Паглядзіце на фота. Каго вы бачыце?

Гэта я. Я жанчына. І мне гэта падабаецца. Дзякуй Богу, бацькам і сабе за таленавітасць, розум, прафесійнасць, мэтанакіраванасць, самаіронію, пачуцце гумару і прыгажосць.

Я люблю кампліменты так, як іх любяць мужчыны. Мы шмат у чым падобныя.

Але часта, у першую чаргу, бачаць тваю вонкавую прыгажосць. Патрыярхальнае грамадства дае свае плады — жанчына ўспрымаецца як нешта прыгожае і штосьці там «гаварашчае», людзі не думаюць, што вось гэта прыгожае ўтварэнне можа быць яшчэ і прафесіяналам — добрым юрыстам, эканамістам, палітыкам, дырэктарам, прэзідэнтам… І нават, калі ты іх пераканаеш, яны будуць усімі сіламі спрабаваць пра гэта забыць. Бо, як так? Яна ж жанчына — яна створана для іншага.

І калі ты хочаш мець магчымасць ўплываць на прыняцце рашэнняў, фармаваць сваю павестку, то, у адрозненні ад мужчыны, табе прыйдзецца прайсці доўгі шлях. Жанчынам нашмат складаней за мужчын дасягнуць такога ж прафесійнага прызнання — ты мусіш шэсць, сем разоў даказаць, што ты маеш рацыю, каб да цябе пачалі прыслухоўвацца. Калі ў палітыку прыйдзе актыўны і «напорысты» мужчына, то спатрэбіцца год (а можа і меней), каб да яго пачалі прыслухоўвацца, а калі жанчына, то 4-5 гадоў. Я гэты шлях прайшла, але не многія жанчыны могуць вытрымаць гэткі ціск. І я думаю, што большасць жанчын хацелі б, каб іх успрымалі ў першую чаргу глыбокімі і прафесійнымі, а ў другую ці трэцюю — прыгожымі.

Што для гэтага трэба? Не посціць пазітыўныя фота з адпачынку ці фота ў якіх хтосьці можа убачыць эротыку? Пісаць толькі грунтоўныя прафесійныя пасты? Не жартаваць, а быць заўжды сур’ёзнымі? Не, прыгожы ці сэксуальны прафесіянал не становіцца меншым прафесіяналам. Гэта трэба «принять и простить».

Дарагія нашы любімыя мужчыны: мы створаныя фізіялагічна рознымі, але аднолькавымі ў сваім прызначэнні. І кожная з нас адчувае і выбірае гэта прызначэнне сама. І сам. І тут мы роўныя.

Вольга Кавалькова, facebook.com

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура