Праект партала
Навокал
19.03.2020 / 09:11
Новая Зеландыя легалізавала аборты1

Парламент Новай Зеландыі прыняў закон аб легалізацыі абортаў. Адпаведная заява міністра юстыцыі Эндру Літла апублікавана на сайце ўрада краіны.

«Больш за 40 гадоў аборт з'яўляўся адзінай медыцынскай працэдурай, якая лічылася злачынствам у Новай Зеландыі. Цяпер аборты будуць справядліва разглядацца як медыцынскі выпадак», — гаворыцца ў заяве.

Фота Artur Tumasjan, unsplash.com.

Па словах Эндру Літла, новы закон дасць магчымасць забяспечыць своечасовую кансультацыю і лячэнне для ўсіх жанчын, якія адважыліся на гэтую працэдуру. Ён дадаў, што жыхаркі Новай Зеландыі на працягу дзесяцігоддзяў дамагаліся права рабіць аборты.

Як паведамляе выданне New Zealand Herald, закон быў прыняты нацыянальным парламентам у трэцім чытанні з 68 галасамі за і 51 голасам — супраць. Цяпер дакумент будзе перададзены генерал-губернатару Новай Зеландыі для атрымання каралеўскай санкцыі.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура