Праект партала
Ток «Наша Ніва» зняла фільм пра забітага Аляксандра Тарайкоўскага
16.11.2020 / 20:42

Аляксандр Тарайкоўскі быў застрэлены сілавікамі вечарам 10 жніўня ля станцыі метро «Пушкінская». Мінула тры месяцы — крымінальная справа дагэтуль не заведзеная.

13 лістапада стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску прыпыніла праверку па факце смерці Тарайкоўскага на максімальны тэрмін — 3 месяцы.

Блізкія забітага не вераць у тое, што пры ўладзе Лукашэнкі магчымае справядлівае расследаванне. Але яны ўсё адно будуць дабівацца праўды.

Аляксандру Тарайкоўскаму было 34 гады. У яго засталася трохгадовая дачка.

Мы пагутарылі з жонкай Аляксандра Аленай Герман, з адвакатам сям’і Альвінай Мінгазавай, са сведкам забойства Вячаславам Смольскім, з пацярпелымі ў тую ноч на Пушкінскай Змітром Смаляком і Георгіем Сайкоўскім, з праваабаронцам «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і былым следчым Андрэем Астаповічам.

Якім быў Аляксандр? Як ён апынуўся на Пушкінскай 10 жніўня? Што там адбывалася ў той вечар? Чаму Тарайкоўскі застаўся стаяць перад шэрагам сілавікоў, калі большасць дэманстрантаў ужо разбеглася? Чаму дагэтуль не заведзеная крымінальная справа і якую каманду далі следчым пасля выбараў? Адказы — у спецвыпуску праекта «Ток».

00:00 — Пушкінская

00:39 — жонка — пра смерць Аляксандра

01:32 — момант забойства

02:03 — што адбывалася на Пушкінскай 10 жніўня

04:03 — пра дзень забойства Тарайкоўскага і яго пошукі

10:14 — сведчанні відавочцы забойства Тарайкоўскага

15:55 — сведчанні пацярпелага на Пушкінскай Георгія Сайкоўскага, якому разарвала ступню гранатай

18:02 — сведчанні пацярпелага ў часе разгону Змітра Смаляка

20:58 — жонка — пра тое, якім чалавекам і бацькам быў Аляксандр

30:03 — адвакат — пра справу Тарайкоўскага

32:50 — былы следчы Андрэй Астаповіч — пра тое, чаму не заведзеная крымінальная справа

40:48 — як праваабаронцы ацэньваюць справу Тарайкоўскага

51:08 — пра сабаку Аляксандра Герду

52:16 — пра судзімасць Аляксандра

53:57 — як ставіўся да ўладаў

55:20 — пра дзень выбараў

58:33 — народны мемарыял на Пушкінскай

01:01:20 — аб прапанове Лукашэнкі «перагарнуць гэтую старонку»

01:02:03 — што падтрымлівае Алену гэтыя месяцы

Nashaniva.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні