Калегі, сябры і родныя трох журналістак у фільме «Нашай Нівы» заяўляюць пра абсурднасць і цынічнасць высунутых супраць іх абвінавачванняў.
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову схапілі пасля стрыму на Белсаце з плошчы Перамен і абвінавацілі ў кіраванні пратэстоўцамі і спыненні руху транспарту.
Кацярына Барысевіч стала фігуранткай крымінальнай справы за тэкст на Tut.by, у якім доктар Сарокін пацвердзіў ёй, што ў крыві Рамана Бандарэнкі алкаголю не было. У той жа час расследаваннем смерці Рамана займаецца BYPOL, афіцыйныя структуры справу так і не завялі.
Журналістак трымаюць за кратамі ўжо больш за два з паловай месяцы. За гэты час дачка Каці Барысевіч стала паўналетняй. Муж Каці Андрэевай сам пабываў у няволі, выйшаў і з’ехаў з кватэры, дзе яны былі шчаслівыя. Мама Дашы Чульцовай нарэшце прыняла выбар дачкі і пачала яе падтрымліваць.
Цяпер родныя дзяўчат у чаканні судоў. Працэс па справе Андрэевай і Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.
На 19 лютага запланаваны суд над Барысевіч і доктарам Сарокіным. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.
Пакуль жа — глядзіце гісторыі журналістак у спецвыпуску «Ток».
00:00 — што ў выпуску
00:53 — СПРАВА БАРЫСЕВІЧ, TUT.BY
01:21 — Марына Золатава — пра выбар
02:07 — пра што пісала Каця Барысевіч
03:51 — пра выстаўленае абвінавачванне
05:00 — чаму не мае значэння, ці быў алкаголь у крыві Бандарэнкі
09:30 — чаму тэкст Барысевіч не мог справакаваць пратэсты
13:22 — дачка Каці — пра першыя тыдні без мамы і слёзы
14:50 — як Даша адзначыла паўналецце, пакуль мама за кратамі
15:57 — пра першае спатканне з мамай
17:17 — пра што просіць у лістах
19:52 — што Даша марыць зрабіць, калі мама выйдзе на волю
20:58 — СПРАВА ЧУЛЬЦОВАЙ, БЕЛСАТ
21:28 — мама Дашы Чульцовай гаворыць пра дачку
23:25 — за што адказвала Даша на Белсаце
24:43 — аб працы на пратэстах
25:56 — што мама Дашы думае пра абвінавачванне і чаго чакае ад суду
29:11 — пра што Даша просіць маму ў лістах
32:59 — СПРАВА АНДРЭЕВАЙ, БЕЛСАТ
33:35 — муж Каці пра тое, як закахаўся ў яе
36:50 — якая Каця ў працы
38:23 — як ставілася да затрыманняў
42:04 — што для яе значыла праца на пратэстах
42:41 — дзядуля Каці — пра гены
44:05 — чаму забралі менавіта Кацю
47:00 — праваабаронца — пра рэпрэсіі супраць журналістаў
48:04 — чаму Каця навучылася за кратамі
Nina.nn.by