Самаізаляцыя і стрэс — дадактовы выклік для нашай скуры. Як у гэты перыяд даглядаць твар, расказвае касметолаг Наталля Муха.
Залежыць ад тыпу скуры. Сухая падчас стрэсу можа яшчэ больш сохнуць. У выпадку з тлустай павялічваецца прадукцыя скуранога сала, і, адпаведна, могуць забівацца поры.
«Пад маскай ствараецца паравы эфект, і патагенная бактэрыяльная флора там вельмі добра распаўсюджваецца. Ад высыпанняў нам, на жаль, нікуды не дзецца», — кажа касметолаг Наталля Муха.
Фота Надзеі Рукавічнікавай
Першае — ачышчальныя сродкі. Пры тлустай скуры імі можна карыстацца тры разы на тыдзень, пры сухой — адзін-два.
«Глыбокае ачышчэнне мы праводзім дома толькі энзімнымі сродкамі ці гель-пілінгамі. Але ні ў якім разе не скрабамі, бо яны будуць траўмаваць і так пацярпелую ад стрэсу скуру», — папярэджвае касметолаг.
Эфектыўна працуюць таксама пілінг-дыскі з кіслотамі. Але іх лепш выкарыстоўваць увечары, а днём наносіць на твар SPF-абарону.
Другое — маскі. Справіцца з прышчамі дапамогуць антыбактэрыяльныя, супрацьзапаленчыя, антыфунгіцыдныя маскі. У выпадку з тлустай скурай іх можна наносіць на ўвесь твар, з сухой — толькі лакальна, на зону высыпання.
Важна аднаўляць таксама водны баланс скуры, таму касметолаг раіць рабіць увільгатняючыя маскі — 3-4 разы на тыдзень. Для сухой скуры можна падбіраць крэмавыя варыянты, для тлустай — лепш гелевыя, тканінныя ці альгінатныя. Або наносіць пад крэм увільгатняючую сываратку.
Што па інгрэдыентах? Звяртаем увагу на антыаксіданты (напрыклад, вітамін С) і ўвільгатняльнікі (гіялуронавая кіслата, вітамін Е, марскія водарасці)
Катэгарычна не.
«На скуры актыўна развіваецца патагенная бактэрыяльная флора, і калі вы пачнеце калупаць высыпанні і лазіць туды, можаце нажыць сабе яшчэ больш праблем. Таму варта звярнуць увагу на глыбокае ачышчэнне і ўвільгатненне скуры і чакаць заканчэнне нашага каранціну», — тлумачыць Наталля Муха.
Этап ачышчэнне выключаць нельга. Па-першае, наша скура выпрацоўвае скураное сала пастаянна. Па-другое, калі мы не сядзім толькі дома, ходзім у краму ці яшчэ кудысьці, то на паверхні скуры застаецца пыл, бруд. Таму гэта ўсё лепш змываць.
«Многія кліенткі і калегі заўважылі, што рэакцыя скуры на ваду стала іншай. Магчыма, у ваду пачалі дадаваць больш дэзынфекуючых сродкаў, — дзеліцца назіраннямі Наталля Муха.
— Таму я б пакуль для ўмывання карысталася або фільтраванай вадой, або бутыляванай. Калі няма такой магчымасці, я б настойліва раіла наносіць пасля ўмывання тонік, каб аднавіць pH скуры. Тыя, у каго сухая скура, могуць перайсці на бязводнае ачышчэнне малачком».
Цьмяны колер — наступствы таго, што мы менш часу праводзім на сонцы і свежым паветры. Палепшыць сітуацыю могуць такія кампаненты ў касметыцы, як вітамін С, ніяцынамід.
«З працэдур можна прыгледзецца да хатняй карбоксітэрапіі. Таксама варта засвоіць самамасаж. Гэтыя працэдуры паляпшаюць мікрацыркуляцыю», — раіць эксперт.
Nina.nn.by