Учора мы ведалі Пятра Клюева як лірычнага выканаўцу, што спявае «Асцярожна, лістапад» на словы Бураўкіна. Сёння — як музыку суперпапулярнага беларускага рэп-гурта ЛСП, чые кліпы збіраюць дзясяткі мільёнаў праглядаў на ютубе. У культавай «Манеткі», дарэчы, ужо 44 мільёны.
За апошнія гады Пётр здабыў славу гулякі і лавеласа, але ў «Току» музыка распавядае пра сваю сямейнасць і веру ў Бога. У выпуску Пётр таксама разважае пра беларускасць, карту паляка і расійскую глыбінку, гаворыць пра свае карані, смерць маці. Згадвае самыя трэшовыя канцэрты, прызнаецца, колькі яму найбольш плацілі за выкананне адной песні. Кажа, калі прыйшла папулярнасць і зорная хвароба.
0:35 — пра першы канцэрт у Гродзенскай абласной філармоніі, калі бацька Пятра Клюева выскачыў на сцэну і выгукнуў у мікрафон: «Гэта мой сын!»
2:13 — «Пеця, у цябе нічога не атрымаецца»
3:48 — пра дзяўчат і першае каханне
6:54 — пра шлюб, развод і вяртанне да жонкі
11:00 — пра рэлігійнасць
11:34 — смерць маці
14:55 — карані
19:29 — пра карту паляка
22:54 — папулярнасць і зорная хвароба
25:41 — пра ЛСП і мільённыя аўдыторыі
27:36 — пра Расію
30:27 — чым Беларусь адрозніваецца ад Расіі
31:32 — ці праўда, што марыў заспяваць з Лепсам
37:00 — пра алкаголь
39:30 — самы трэшовы канцэрт
41:16 — пра вернасць
42:25 — колькі зарабляе
44:02 — каштоўнасці ЛСП
44:31 — чаму беларускі музыкі становяцца запатрабаванымі ў Беларусі толькі пасля таго, як здабываюць папулярнасць за мяжой
47:48 — Post Scriptum
Глядзіце таксама:
Nina.nn.by